Іаакімаўскі летапіс

Іаакімаўскі летапіслетапіс, складзены на паўночных землях Маскоўскай дзяржавы пры патрыярху Іаакіме (1674—1690), калі ён быў яшчэ наўгародскім мітрапалітам. Раней лічылі, напрыклад В. Тацішчаў, што летапіс складзены першым наўгародскім епіскапам Іаакімам Карсуняніным (991—1030).

Летапіс не захаваўся і вядомы з выпісак, зробленых для В. Тацішчава і апрацаваных іх для «Гісторыі Расійскай». Пазнейшымі даследаваннямі выяўлена, што матэрыялы летапісу, якія тычацца ранняй гісторыі Русі, не заслугоўваюць даверу. Большая частка тэксту — кампіляцыя расійскіх і замежных звестак з далучанымі да іх літаратурнымі, часта безумоўна фантастычнымі, дапаўненнямі, зробленымі ў XVI або XVII ст.

Лічаць негістарычнымі, легендарнымі і апісаныя ў ім Вадзім Храбры, Яфанда або звесткі пра паўстанне наўгародскай знаці супраць варажскага князя і іншае.

ЛітаратураПравіць

  • Данилевский И. И. Древняя Русь глазами современников и потомков (IX—XII вв.); Курс лекций: Учебное пособие для студентов вузов. — М.: Аспект Пресс, 1998. — 399 с. ISBN 5-7567-0219-9