Адкрыць галоўнае меню

«Хроніка Быхаўца» — летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў, адзін з агульнадзяржаўных зводаў ВКЛ. У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца як 3-я рэдакцыя Літоўскай хронікі.

'
Крыніца выклікае сумненні
Хроніка Быхаўца
Хроніка Быхаўца, старонка рукапісу.PNG
Старонка рукапісу
Аўтар(ы) невядомы
Дата напісання сярэдзіна XVI ст.
Мова арыгінала Старажытнапольская мова)
Апісвае сярэднявечча
Жанр гістарычная хроніка
Аб'ём 20 арк.
Змест гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
Першае выданне 1846
Арыгінал знік

[[Выява:| center|253px|link=Катэгорыя:]]

Pomniki do dziejow litewskich Электронны тэкст твора

Змест

Складзены ў сярэдзіне XVI ст. і дайшоў да нашых часоў у двух спісах — Быхаўца і Вавельскім. Спіс Быхаўца зроблены ў канцы XVII — пачатку XVIII ст., захоўваўся ў маёнтку Магілёўцы шляхціца А. Быхаўца, які ў 1834 годзе пераслаў рукапіс Тэадору Нарбуту.

Працяглы час хроніка лічылася фальсіфікатам, прыпісваным Т. Нарбуту, які ўпершыню выдаў яе ў серыі «Помнікі літоўскай гісторыі» (1846), пасля чаго рукапіс бязследна знік. Гэта, а таксама неадназначная рэпутацыя Т. Нарбута (які часам спасылаўся на няісныя крыніцы[1]), супярэчнасці і анахранізмы ў тэксце, дало падставы для думкі пра фальсіфікацыю. Але з сапраўднасцю хронікі згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Т. Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент пра забойства вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440 годзе) надрукаваў настаўнік Віленскай гімназіі Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку А. Быхаўца.

Другім разам «Хроніка Быхаўца» была апублікавана ў ХVII томе Поўнага збору рускіх летапісаў (1907). М. Улашчык даказаў, што ў спісе выдадзеным у 1846 годзе не хапае толькі 10 % тэксту арыгінала, складзенага ў 1530-я гады аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.

У 2011 годзе літоўскі даследчык Кястуціс Гудмантас знайшоў у 1-м (вавельскім) аддзяленні Нацыянальнага архіва ў Кракаве ўрывак «Хронікі Быхаўца», перапісаны ў 1570-1580-я гады, што канечна абвяргае думкі пра фальсіфікацыю Т. Нарбута. Вавельскі ўрывак, у адрозненне ад тэксту «Хронікі», апублікаванага Т. Нарбутам, перапісаны кірыліцай.[2][3]

Твор пачынаецца з апісання бегства «рымлян»[4] і завяршаецца разгромам крымскіх татараў пад Клецкам (1506). Асноўная тэма твору — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту ВКЛ, ухваляецца знешняя палітыка вялікага князя Вітаўта, яго роля ў Грунвальдскай бітве. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. Праз напісанне хронікі ў час да Люблінскай уніі, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай знаці ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам.

Заслаўская хронікаПравіць

У сваёй «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацей Стрыйкоўскі прыводзіць пачаткі двух летапісаў, выкарыстаных у сваёй працы. Адзін з гэтых летапісаў, атрыманы, паводле самога М. Стрыйкоўскага, ад князёў Заслаўскіх, надзвычай блізка супадае з Хронікай Быхаўца. Пры гэтым цытата змяшчае і першыя сказы летапісу, згубленыя ў спісе Быхаўца, дазволіўшы запоўніць гэтую лакуну пры выданні.

Ігнат Даніловіч лічыў, што гэты спіс, умоўна названы «Заслаўскім», тоесны спісу Быхаўца. Пазней стала прынятым меркаванне, што гэта быў іншы, але блізкі летапіс, лёс якога невядомы.[5]

Зноскі

  1. Предисловие // ПСРЛ, Т.32, 1975.
  2. Gudmantas K. Lietuvos metraščio Vavelio nuorašas (fragmentas) // Senoji Lietuvos literatūra. T. 34. — Vilnius, 2012. — P. 121—151.
  3. Міхальчук Г. Новы спіс агульнадзяржаўнага летапісання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і яго суадносіны з «Хронікай Быхаўца» // Białoruskie Zeszyty Historyczne = Беларускі гістарычны зборнік. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2016. № 45. — С. 190−225.
  4. Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі Хронікі ВКЛ, затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтаму пытанню Стрыйкоўскім.
  5. Улащик Н. Н. Предисловие. В: Хроника Быховца. М. 1966,

ЛітаратураПравіць

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С. 53, 54.

СпасылкіПравіць