Гаштольды
Гаштольды, Гастаўты, Гастоўты, Кгастаўты, Гоштаўтасы, Гаштаўты[1][2] (польск.: Gasztold, Gasztołd) — вялікалітоўскі магнацкі (з 1529 — графскі) род[3], прадстаўнікі якога ў XIV—XVI стагоддзях займалі высокія дзяржаўныя пасады і мелі значны ўплыў, валодалі шматлікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, у тым ліку ў Валожыне, Відзах, Глуску, Койданаве, Любчы і Мядзелі[3]. Галоўная рэзідэнцыя — Геранёнскі замак.
Гаштольды | |
---|---|
Апісанне герба: Герб «Габданк» |
|
Месца паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антрапонім
правіцьПрозвішча роду ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя яго пачынальніка Гастаўта (Гаштаўта).
Першая аснова імя — адпачатна Gas-, перайшло ў Gaš- праз асаблівасці польскага вымаўлення. Звязана з літоўскім gosti (godžia, godė) «жадаць, прагнуць» (старалітоўскае gasti). У літоўскай антрапаніміі аснова Gos- таксама ў двухасноўным імені Gos-tart’as, а роднасная ёй аснова God- у імёнах тыпу God-vaiš'as, Liau-god’as[4].
Аснова Taut- ад агульнабалцкага tauta «народ». Гэтая аснова і ў антрапоніме Тоўтвіл (Taut-vil’as), ад якога тапонім Таўцвілы.
У імені Гастаўт семантыка ваярскай прагнасці спалучаная з паняццем народу (у даўнейшым пляменным сэнсе), які вымагае абароны.
Гісторыя
правіцьХроніка Быхаўца прыпісвае Гаштольдам адно паходжанне з іх галоўнымі супернікамі — Радзівіламі. Назва роду ўтварылася ад балцка-літоўскага імя яго пачынальніка, Гедзімінава ваяводы Гаштольда (Гастаўта), якога забілі на вайне з мечаносцамі ў 1364 годзе.
Паводле позніх звестак (Літоўская хроніка 2-й і 3-й рэдакцыі, напрыклад, Летапіс Красінскага) Гаштольд быў сынам Грумпя (Грумпія, Кумпя), легендарнага заснавальніка Ашмянаў.
Па Гарадзельскай уніі Ян (Івашка) Гаштольд прыняў герб «Габданк» ад Пятра з Відавы і Якуба з Рагозьна.
Род згас у 1542 годзе. Валадаранні перайшлі да вялікага князя[3].
Радавод
правіцьЯкуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талівойш | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гаштольд | Андрэй | Пётр | Ян | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Войцех | Альбрэхт | Станіслаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марцін | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандра | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вядомыя прадстаўнікі
правіцьСын баярына Пятра (?) Гаштольда, Андрэй, у 1387 годзе быў старостам віленскім, унук Ян Гаштольд (памёр у 1458) — намеснікам смаленскім у 1436—1440 гадах, ваявода віленскі з 1443 года.
У Яна Гаштольда былі дачка Марыя, жонка князя кіеўскага Сямёна Алелькавіча, і сын Марцін Гаштольд (1428—1483), ваявода кіеўскі і троцкі, жанаты з дзвюма князёўнамі Гальшанскімі, ад першага шлюбу меў сына Альбрэхта, ад другога — дачку Лізавету, з 1492 года жонку Яна Мікалая Радзівіла, пачынальніка старэйшай галіны Радзівілаў.
Альбрэхт Гаштольд (пам. 1539) быў ваяводам віленскім і канцлерам вялікім літоўскім. Атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога дазвол ужываць на пячатках чырвоны воск замест зялёнага, што дазвалялася толькі асобам вялікакняскага дому, і ажаніўся з Соф’яй, дачкой князя Васіля Вярэйскага, які ўцёк у Літву, яе маці была грачанка Марыя — пляменніца вялікай княгіні маскоўскай Соф’і Палеолаг.
Іх сын Станіслаў Гаштольд (каля 1507—1542), у жылах якога, верагодна, цякла кроў візантыйскіх імператараў, не меў дзяцей ад шлюбу з Барбарай Радзівіл. Апошняя па яго смерці выйшла за вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, і гэтым шлюбам прынесла ў дзяржаўны скарб прыналежныя Гаштольдам валадарствы.
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Гоштауты // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 215. — 672 с. — 50 000 экз.
- ↑ а б в Гаштольды // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 89, 95.
Літаратура
правіць- Казлоўскі С. Гаштоўты — уладальнікі Ліпнішак. Нарыс гісторыі аднаго роду // Ліпнішкі — 500 гадоў гісторыі (1510—2010 гг.): Рэгіянальная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 500-годдзю Ліпнішкаўскай парафіі і 400-годдзю надання мястэчку Магдэбурскага права / пад рэд. А. К. Гецэвіча. — Гродна, 2010. — С. 14-19.
- Ярашэвіч, А. Гаштольды // Спадчына. — 1992. — № 6. — С. 53-58.
- Гаштольды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 518. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Гаштолд или Гаштольд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Гоштовты // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Niesiecki К. Korona polska przy złotej wolności… — Lwów, 1738. — T. 2. — 760 s. (польск.)
- Rodzina: Herbarz szlachty polskiej. T. 4. — Warszawa, 1907. (польск.)
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polska w Horodle roku 1413 // Lituana-Slavica posnaniensia. — Poznan, 1989. — Т. 3. (польск.)
- Semkowicz W. Gasztołd Andrzej // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1948—1958. — T. 7. — S. 296—297. (польск.)
Спасылкі
правіць- Gasztoldowie (01) Архівавана 23 кастрычніка 2013. (польск.)