Любча
Любча[2] — гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне, Гродзенскай вобласці Беларусі, на левым беразе р. Нёман. У 26 км да паўночнага ўсходу ад Навагрудка, 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда. Цэнтр калгаса «Прынёманскі». Насельніцтва 1 081 чал. (2017)[1].
Гарадскі пасёлак
Любча
| ||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Упершыню згадваецца ў 1401 г. у нямецкіх хроніках як аб'ект паходаў крыжакоў. У ВКЛ належала Храптовічам, Гаштольдам, Кішкам (Я. Кішка заснаваў тут Любчанскі замак (1581), школу і арыянскі храм, з XVII ст. — кальвінскі збор), з 1606 г. — Радзівілам. У 1590 г. кароль Жыгімонт Ваза надаў Любчы магдэбургскае права і герб. Радзівілы з мэтай эканамічнага умацавання і павялічэння мястэчка запрашае ў яго мяшчан з Менску, Новагародку і інш. каралеўскіх гарадоў.
У 1612 г. Пётр Бластус Кміта перавёз з Вільню ў Любчу друкарскае абсталяванне і заснаваў тут сваю друкарню. Пераважна яна абслугоўвала патрэбы пратэстантаў, але зрэдку прымала заказы і католікаў. За 20 гадоў Кмітам было выдадзена 59 назваў кніг на польскай і лацінскай мовах па гісторыі, медыцыне, філасофіі і інш., а таксама некалькі паэтычных твораў. 3 1632 г. друкарскую працу Пятра Кміты працягваў яго сын — Ян Даніэль.
У XVII ст. ў Любчы ствараюцца рамесныя цэхі. З 1795 г. Любча ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, яна робіцца мястэчкам, цэнтрам воласці Навагрудскага павета.
У 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета і ваяводства. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. — цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. — у Гродзенскай вобласці, з 1956 г. — у Навагрудскім раёне. У 1996 г. Любча налічвала 540 двароў, 1628 жыхароў, школу, 7 магазінаў, 2 бібліятэкі, бальніцу і іншыя ўстановы.
НасельніцтваПравіць
ЭканомікаПравіць
Калгаса «Прынёманскі». Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Праз Любчу праходзіць турыстычна-экскурсійны маршрут «Дарогай замкаў».
СлавутасціПравіць
- Любчанскі замак
- Любчанскі парк
- Ільінская царква (1910—1914)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святой Марыі ад Езуса Укрыжаванага[4]
Вядомыя асобыПравіць
- Соф'я Гройсман[en] (нар. 1945) — амерыканскі парфумер.
- Мікалай Васілевіч Дучыц (1896—1980) — беларускі мастак, графік.
- Павел Гіляравіч Каравайчык (1896—1937), беларускі крытык, публіцыст, паэт, медык.
- Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч (1897—1949) — беларускі фізік, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР.
- Пётр Бластус Кміта — выдавец і паэт XVII стагоддзя.
- Мікалай Набокаў[ru] (1903—1978), амерыканскі кампазітар, пісьменнік і культурны дзеяч.
- Анатоль Навумавіч Разумовіч (1936—1987) — вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі, доктар біялагічных навук.
- Саламон Рысінскі (каля 1560—1625) — вялікалітоўскі паэт-лацініст, філолаг, фалькларыст-парэміёлаг, пратэстанцкі дзеяч.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Там, дзе хрысціўся Міндоўг і была першая ў ВКЛ каталіцкая святыня — біскуп Кашкевіч блаславіў новы касцёл
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любча
- Любча: гісторыя і адраджэнне
- Любча ў праекце «Глобус»