Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч

беларускі дзяржаўны функцыянер, пісьменнік

Але́сь Карлюке́віч, поўнае імя Алякса́ндр Мікала́евіч Карлюке́віч (нар. 6 студзеня 1964, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі краязнавец, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны функцыянер. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2017—2020). Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2022).

Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Міністр інфармацыі Беларусі
28 верасня 2017 — 4 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Лілія Ананіч
Пераемнік Ігар Луцкі
Нараджэнне 6 студзеня 1964(1964-01-06) (60 гадоў) ці 1964[1]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць публіцыстыка[2], літаратуразнаўства[2], рэгіяналістыка[d][2] і палітыка[2]
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бацька — Мікола Карлюкевіч, рабочы ў калгасе рабочым, маці — па нараджэнні Ладуцька, настаўніца малодшых класаў. Выхаваннем Алеся займалася старэйшая на 5 гадоў сястра Людміла[3]. У пачатковую школу Алесь Карлюкевіч хадзіў у Зацітавай Слабадзе, сярэднюю скончыў у Пухавічах.

Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), галоўным рэдактарам «Чырвонай змены» (1998—2002), супрацоўнікам «Советской Белоруссии» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад названай установы.

8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выканаўца абавязкаў, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (да 2016 года)[4].

15 снежня 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі, 28 верасня 2017 года — міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[5]. Звольнены з пасады міністра 4 чэрвеня 2020 года. З ліпеня 2020 года — галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка»[6].

20 жніўня 2020 года зноў прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда» і дырэктарам выдавецкага дома «Звязда»[7][8].

Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. 22 сакавіка 2022 года на з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч абраны старшынёй пісьменніцкай арганізацыі[9]. Пры старшынстве Алеся Карлюкевіча аддзелам секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі прызначаны кіраваць прапагандыст Андрэй Мукавозчык[10]. Са снежня 2024 года дырэктар выдавецтва «Беларусь». Са снежня 2024 года дырэктар выдавецтва «Беларусь»[крыніца?].

Творчасць

правіць

Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг. У тым ліку:

  • «Вяртанне да… Беларусі» (1994)
  • «За Цітаўкаю — Слабада» (1997)
  • «Літаратурная карта Пухаўшчыны» (1998)
  • «Далёкія і блізкія суродзічы» (1999)
  • «Ігуменскі блакнот» (2000)
  • «Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна» (2000)
  • «І векавечны толькі край» (2000)
  • «Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняе» (2001)
  • «Былое маё ажывае» (2002)
  • «Блонь» (2007, у сааўтарстве з Б. Зубкоўскім)
  • «Зацітава Слабада» (2007)
  • «Сцежкамі Ігуменшчыны» (2008)
  • «Старонкі радзімазнаўства: Мясціны. Асобы. Краязнаўчыя нарысы» (2013)
  • «Прыгоды Шубуршуна» (2013)
  • «Новыя прыгоды Шубуршуна» (2014)
  • «Братэрства» (2014)
  • «Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры» (2015)
  • «Роднымі сцяжынкамі» (2019)
  • «Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі)» (2020)
  • «Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі» (2023)

Погляды

правіць

У красавіку 2019 года ў інтэрв’ю газеце «Народная Воля» выказаўся супраць пашырэння беларускай мовы: «Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася…»[11].

У час выступлення на Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі ў канцы 2023 года станоўча ацаніў членства ў арганізацыі прапагандысткі рэжыму Лукашэнкі Людмілы Гладкай: «смелая журналістка, смелая жанчына, якая пабывала і ў гарачых кропках, як кажуць, на лініі агню. І, магчыма, дадасць новае разуменне таму, што адбываецца ў свеце, шмат каму, хто заглыбіўся ў паэтычны разгляд адно толькі прыродных з’яў»[12].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 9 жніўня 2024.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Алесь Карлюкевіч: “Важна ўвесь час заставацца ў кантэксце” (руск.). Настаўніцкая газета (27 кастрычніка 2018). Праверана 8 студзеня 2024.
  4. Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). oo-spb.by. Праверана 8 студзеня 2024.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 «Об А. Н. Карлюкевиче» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  6. Стала вядома, куды ўладкаваўся на працу былы міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч(недаступная спасылка). baj.by (24 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 3-2-2021.
  7. Дырэктарам-галоўным рэдактарам РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» прызначаны Аляксандр Карлюкевіч. zviazda.by (20 жніўня 2020). Праверана 3-2-2021.
  8. Валер Каліноўскі. Пасьля пратэсту ў газэце «Звязда» зноў паставілі рэдактарам Карлюкевіча, экс-міністра інфармацыі. svaboda.org (20 жніўня 2020). Праверана 3-2-2021.
  9. Старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі выбраны Аляксандр Карлюкевіч. zviazda.by (22 сакавіка 2022).
  10. Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі?. zviazda.by (25 снежня 2023). Праверана 2 студзеня 2024.
  11. Карлюкевіч пра беларусізацыю: Лепш скіраваць сілы на тое, каб беларуская мова ў СМІ была ўнармаванай, правільнай. nashaniva.by (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 13-5-2019. Праверана 13-5-2019.
  12. Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі?. zviazda.by (25 снежня 2023).
  13. Указ Президента Республики Беларусь от 23.08.2021 г. № 322 «Аб узнагароджанні» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 8 студзеня 2024.

Літаратура

правіць
  • Карп А. Жывыя паштоўкі // Роднае слова. — 2010, N 5. — С. 111.
  • Марціновіч А. Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 397.
  • Чыгрын С. Па Беларусі з «Радзімазнаўствам». // Маладосць, 2011. — N 11. — С. 72 — 73.

Спасылкі

правіць