І векавечны толькі край
зборнік навукова-папулярных эсэ
«І векаве́чны то́лькі край…» — зборнік навукова-папулярных эсэ, напісаны Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам у 2000 годзе[1]. Кніга была надрукавана мінскім выдавецтвам «Полымя» тыражом 2 000 экзэмпляраў.
І векавечны толькі край… | |
---|---|
І векаве́чны то́лькі кра́й… | |
![]() Вокладка навукова-папулярнага выдання | |
Жанр | дакументалістыка |
Аўтар | Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 2000 |
Дата першай публікацыі | 2000 |
Асобнае выданне | 2000 |
Выдавецтва | Полымя |
Колькасць старонак | 384 |
Ілюстратар | Л. І. Мялоў |
Афармленне | Ю. Г. Лабецкая, Т. Л. Шумейка |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 985-07-0200-1 |
Апісанне кнігіПравіць
На падставе дакументальных крыніц і малавядомых даследаванняў аўтар расказвае пра ўраджэнцаў Беларусі, якія сваімі справамі, самаахвярнай працай, высокім талентам услаўлялі не толькі айчыну, але і суседнія, і нават далёкія краіны.
Іншыя дадзеныяПравіць
У якасці эпіграфа да кнігі аўтарам выкарыстаны верш Рыгора Барадуліна «Радзімазнаўства — мудрая навука…».
Значнасць твораПравіць
Кніга натхніла пісьменніка Сяргея Макарэвіча на напісанне «Край мой верасовы» — зборніка краязнаўчых эсэ, прысвечаных асобам, якія нарадзіліся на Вілейшчыне альбо звязаныя з гэтым краем[2].
Зноскі
- ↑ Запрашэнне ў падарожжа па літаратурных месцах Пухавіччыны . Средняя школа № 1 п. Дружный. Праверана 29 верасня 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ Новая кніга пра Вілейшчыну Сяргей Макарэвіча — «Край мой верасовы» . Вялейка. Праверана 29 верасня 2016.(недаступная спасылка)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх