Ігар Уладзіміравіч Луцкі
Ігар Луцкі (нар. 1972, Столін) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020—2021), намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 2021).
Ігар Уладзіміравіч Луцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Алесь Карлюкевіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Пярцоў | ||||||
Нараджэнне |
1972[1] |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1994 годзе і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце ў 2000 годзе.
У 1995—2000 гадах працаваў спецыялістам першай катэгорыі, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела праектавання і адміністрацыі баз даных Міністэрстве па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, у 2000—2002 гадах — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2002—2004 гадах працаваў загадчыкам аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі галоўнага ўпраўлення дакументацыйнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій апарату Савета Федэрацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У 2004—2006 гадах — намеснік генеральнага дырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Новага радыё» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у 2008—2014 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара БелТА.
У 2014—2018 гадах — першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у 2018—2020 гадах узначальваў тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне».
З 4 чэрвеня 2020 года па 5 красавіка 2021 года[2] быў Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
5 красавіка 2021 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
УзнагародыПравіць
- Медаль «За працоўныя заслугі» (6 студзеня 2012)[3].