«Meduza» — зарэгістраваны ў Латвіі збольшага рускамоўны інтэрнэт-СМІ, створаны былым галоўным рэдактарам «Lenta.ru  (укр.)» Галінай Цімчанка  (укр.), якую звольнілі з пасады з-за пазіцыі выдання, якое не падтрымала анексію Крыма Расіяй. Сайт «Meduza», ядро рэдакцыі якога сфармавалі экс-супрацоўнікі «Lenta.ru  (укр.)», аднадумцы Цімчанка, пачаў працу 20 кастрычніка 2014 года. Асновай СМІ сталі бясплатныя мабільныя дадаткі для «iOS» і «Android»[1]. Назву сайту прыдумаў былы прадзюсар аддзела новых медыя «Lenta.ru  (укр.)» Ігар Белкін.

Meduza
Уладальнік Medusa Project SIA
Галоўны рэдактар Галіна Цімчанка  (укр.)
Дата заснавання 20 красавіка 2014 (10 гадоў)
Мова руская, англійская
Галоўны офіс Латвія Латвія, Рыга
Вэб-сайт meduza.io

Канцэпцыя правіць

«Meduza» з’яўляецца агрэгатарам навін і тэкстаў на рускай мове, якія адбіраюць у ручным рэжыме, у адрозненне ад аўтаматычнага ранжыравання «Яндэкс.Навін  (укр.)». Таксама інтэрнэт-выданне выпускае і ўласныя матэрыялы. Суадносіны паміж агрэгаванымі ды ўласнымі матэрыяламі Галіна Цімчанка  (укр.) тлумачыла наступным чынам: «Мы будзем дзейнічаць гнутка. Чым больш якасных крыніц, тым больш агрэгуем. Калі раптам складзецца так, што іншыя СМІ будуць менш пісаць, а стоп-лісты стануць яшчэ даўжэй, мы будзем пашырацца ў бок уласнага кантэнту».

Магчымасць каментавання артыкулаў на сайце «Meduza» і ў мабільных дадатках не прадугледжаная.

Супрацоўнікі правіць

Спецыяльныя карэспандэнты правіць

  • Ілля Азараў (былы спецыяльны карэспандэнт «Lenta.ru  (укр.)»)
  • Андрэй Казянкоў (былы спецыяльны карэспандэнт «Lenta.ru  (укр.)»)
  • Данііл Туроўскі (былы спецыяльны карэспандэнт «Lenta.ru  (укр.)»)
  • Ілля Жагулёў ды інш.

Ціск правіць

23 красавіка 2021 года Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі  (польск.) ўнесла «Meduza» ў спіс замежных агентаў  (ням.), што выклікала рэзкі адток рэкламадаўцаў з сайта, 3/4 месячнай аўдыторыі ў 13 мільёнаў наведвальнікаў якога прыходзілася на Расію. З-за гэтага рэдакцыя была вымушана скараціць заробкі штатным журналістам на 50 %, закрыць сядзібы ў Рызе і Маскве, адказацца ад паслуг фрылансераў  (бел. (тар.)) і звярнуцца да чытачоў за фінансавай падтрымкай. «Рэпарцёры без межаў» ацанілі ціск на выданне спробай абмежаваць свабоду слова ў Расіі напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі ў верасні 2021 года[2].

Зноскі

  1. Галоўрэд партала Meduza Галіна Цімчанка ў праграме «Гаварыце» з Юліяй Таратутай. Тэлеканал Дождж (10 кастрычніка 2014).
  2. Russische Online-Zeitung kämpft ums Überleben (ням.). Рэпарцёры без межаў. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.

Спасылкі правіць