Android
Android (андроід) — аперацыйная сістэма для смартфонаў, планшэтных камп’ютараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, фітнес-гадзіннікаў, нэтбукаў, смартбукаў і тэлевізараў, заснаваная на ядры Linux.[2] Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Android Inc., якую потым купіла Google. Пасля Google ініцыявала стварэнне альянсу Open Handset Alliance (OHA), які цяпер і займаецца падтрымкай і далейшым развіццём платформы. Android дазваляе ствараць Java-праграмы, якія кіруюць прыладай праз распрацаваныя Google бібліятэкі. Android Native Development Kit стварае праграмы, напісаныя на Сі і іншых мовах.
Android | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Распрацоўшчык | Google Inc., Open Handset Alliance |
Першы выпуск | 23 верасня 2008 года |
Апошняя версія | Android 13 — 15 жніўня 2022 |
Падтрымлівае мовы | японская мова, руская, некалькі моў[d], англійская, кітайская мова, Yue Chinese[d], італьянская мова, каталанская мова і іспанская |
Падтрымлівае платформы | ARM, MIPS, POWER, x86 |
Тып ядра | Маналітнае (Linux) |
Ліцэнзія |
GPLv2 — kernel ASLv2 — user-space[1] |
Стан | актуальнае |
Рэпазітар зыходнага коду |
android.googlesource.com android-review.googlesource.com/… |
Вэб-сайт | android.com openhandsetalliance.com code.google.com/android/ |
![]() |
Першая версія Android была апублікавана 5 лістапада 2007 года адначасова з утварэннем Open Handset Alliance, кансорцыума 52[3] вытворцаў апаратнага і праграмнага забеспячэння, кампаній тэлекам-сектара, які абвясціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты для мабільных прылад. Большасць кода Android распаўсюджваецца Google на ўмовах свабоднай ліцэнзіі Apache License з адкрытым зыходным кодам.
Першым смартфонам з аперацыйнай сістэмай Android стаў HTC Dream, які з’явіўся 22 кастрычніка 2008 года.[4]
Гісторыя правіць
Набыццё Google правіць
У ліпені 2005 года Google набыла невялікую маладую фірму Android, Inc., размешчаную ў Пала-Альта, Каліфорнія, ЗША.[5] Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх былі Эндзі Рубін (сузаснавальнік Danger)[6] і Рыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[7]. У той час пра распрацоўку Android было вядома няшмат, акрамя таго, што гэта было праграмнае забеспячэнне для мабільных тэлефонаў.[5] Гэта стала падставай для з’яўлення чутак пра жаданне Google заняць месца на рынку мабільных тэлефонаў.
Open Handset Alliance правіць
5 лістапада 2007 года быў заснаваны кансорцыум з мэтай распрацоўкі адкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшлі Texas Instruments, Broadcom Corporation, Google, HTC, Intel, LG, Marvell Technology Group, Motorola, Nvidia, Qualcomm, Samsung Electronics, Sprint Nextel і T-Mobile.[8] Разам з аб’яўленнем аб заснаванні OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную платформу на аснове Linux галіны 2.6.[8]
9 снежня 2008 г. было аб’яўлена пра далучэнне 14 новых членаў да праекта Android, у складзе якіх былі PacketVideo, ARM Holdings, Atheros Communications, Asustek Computer Inc, Garmin Ltd, SoftBank, Sony Ericsson, Toshiba Corp і Vodafone Group Plc.[9][10]
Ліцэнзаванне правіць
21 кастрычніка 2008 года Android быў ліцэнзаваны свабоднай ліцэнзіяй праграмнага забеспячэння з адкрытым зыходным кодам. Google выклала ў агульны доступ усе зыходныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[11] пад ліцэнзіяй Apache License.[12]
Згодна з ліцэнзіяй Apache License вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць несвабодныя бібліятэкі і праграмы, не аддаючы іх супольнасці.
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (недаступная спасылка — гісторыя ). Android Open Source Project. Open Handset Alliance. Праверана 20 кастрычніка 2009.
- ↑ What is Android? . Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 6 сакавіка 2010.
- ↑ OHA Members (англ.)
- ↑ T-Mobile Unveils the T-Mobile G1 — the First Phone Powered by Android // HTC (англ.)
- ↑ а б Google Buys Android for Its Mobile Arsenal, BusinessWeek (англ.)
- ↑ I, Robot: The Man Behind the Google Phone, The New York Times (англ.)
- ↑ Introducing the Google Phone, The Boston Globe (англ.)
- ↑ а б Industry Leaders Announce Open Platform for Mobile Devices (прэс-рэліз) (англ.)
- ↑ More mobile phone makers back Google’s Android, Reuters (англ.)
- ↑ Google’s Android Gains More Powerful Followers, BusinessWeek (англ.)
- ↑ Google Open-Sources Android on Eve of G1 Launch, eWeek.com (англ.)
- ↑ Android is now available as open source, Android Open Source Project (англ.)
Спасылкі правіць
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Google groups «android-developers» (англ.)
- Android apps developer site (англ.) — сайт распрацоўшчыкаў android-дадаткаў на Google Code
- Google Play
- Android N Архівавана 1 жніўня 2016.
- Android Гульні Архівавана 27 мая 2015.