Столінскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці Беларусі

Столінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Столін. Займае плошчу 3,342 тыс. км² і з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы раёнам Беларусі.

Столінскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Столін
Кіраўнік Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 83,21 %, руская 14,71 %
Размаўляюць дома: беларуская 67,39 %, руская 29,14 %[2]
Насельніцтва (2009)
80 695 чал.[2] (2-е месца)
Шчыльнасць 24,15 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 97,28 %,
рускія — 1,15 %,
іншыя — 1,57 %[2]
Плошча 3 342,06[3]
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
144 м[4]
Столінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Пад лесам знаходзіцца 35 % тэрыторыі Столінскага раёна. Працякае рака Прыпяць з прытокамі Стыр, Гарынь, Сцвіга з Маствой. Рачная сетка ў асноўных сваіх рысаў склалася да антарагенавага перыяду, прыкладна 12—10 тысячагоддзяў таму. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 253 возеры плошчай больш за 0,1 га. У асноўным гэта азёры-старыцы рэк Прыпяць, Гарынь, Сцвіга. Агульная плошча азёр складае 625 га. Найбольшае па плошчы возера — Вялікае Засомінае (101,65 га). На тэрыторыі Столінскага раёна размешчаны ландшафтныя заказнікі «Альманскія балоты», «Сярэдняя Прыпяць». Вадасховішча Вялікія Арлы.

Клімат

правіць

Клімат Століншчыны ўмерена-кантынентальны, вільготны, з мяккай зімой. Лета адносна прахладнае і нярэдка дажджлівае, асабліва ў другой палове. Тэрыторыя раёна знаходзіцца пад уплывам паветраных мас з Атлантыкі і арктычнага паветра, якое прыносіць пахаладанні. Паўднёвыя трапічныя паветраныя масы радзей дасягаюць Палесся. Зімой яны выклікаюць адлігі, а летам гарачыя і сухасць. Самы цёплы месяц — ліпень, яго сярэдняя тэмпаратура 18—19 °C, а найбольш халодны — студзень, калі тэмпература вагаецца аж −4,5 °C да −7 °C. Ападкаў за год выпадае каля 600 мм. Вегетацыйны перыяд доўжыцца прыкладна 203 сутак[5].

Глебы раёна вызначаюцца пэўнай разнастайнасцю. На ўзвышшах і плоскіх водападзелах пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярновыя і карбанатна-перагнойныя, у ніжэйшых мясцінах, пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, а ў поймах рэк — алювіяльныя дзярнова-забалочаныя, балотныя і тарфяна-балотныя. Паводле механічнага складу яны падзяляюцца на сугліністыя, супясчаныя і пясчаныя[6].

Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе[7].

Карысныя выкапні

правіць

Карысныя выкапні прадстаўлены радовішчамі торфу, тугаплаўкіх і лёгкаплаўкіх глін, будаўнічых і кварцавых пяскоў, гаручых сланцаў.

Па разведаным запасам тугаплаўкіх глін (каля 24 млн т) раён займае першае месца ў краіне. Сыравінная база тугаплаўкіх глін прадстаўлена 5 радовішчамі з агульнымі прамысловымі запасамі 21,9 млн т[8].

Гісторыя

правіць

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці[9]. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 17 сельсаветаў: Асаўскі, Белавушскі, Беражноўскі, Беразцоўскі, Варанёўскі, Гараднянскі, Глінкаўскі, Дубайскі, Дубенецкі, Манькавіцкі, Плотніцкі, Радчыцкі, Рухчанскі, Рэчыцкі, Стахаўскі, Стружскі, Фядорскі.

У 1941 годзе акупаваны немцамі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінула ў Століне і раёне 9309 чалавек. Падчас акупацыі дзейнічалі Столінскія падпольныя райкомы КПБ(б) і ЛКСМБ партызанскія брыгады імя Молатава, «Савецкая Беларусь», асобны партызанскі атрад Столінскі. Горад быў вызвалены ў ліпені 1944 года ў выніку наступлення на Баранавіцка-Брэсцкім напрамку падчас Беларускай аперацыі.

У 1950-я гады, пры правядзенні суцэльнай калектывізацыі, а таксама ў выніку спецыяльнай буйнамаштабнай кампаніі па ссяленні, зніклі хутары Долін, Маковішча, Осцікава, Быкоўск, Постраў (Поструў), Южанаўка, Купісце, Леснічоўка, Радуні, Стасін, Лугі, Вегерын, Круглы Лес, Добжын, Копач, Ліпешаў, Здымна, Знейна, Зацішша, Лапечава, Бортні, Ляды, Ластавіца, Ліхча, Тэйцы[10].

З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Варанёўскі, Дубенецкі, Манькавіцкі, Стахаўскі сельсаветы, у склад раёна з Пінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і Тырвовічы[11]. 9 кастрычніка 1954 года вёскі Грыўковічы і Тырвовічы вернуты ў склад Пінскага раёна[12].

31 сакавіка 1959 года скасаваны Асаўскі, Дубайскі сельсаветы, утвораны Відзіборскі сельсавет. 6 ліпеня 1960 года вёска Рэчыца набыла статус рабочага пасёлка, Рэчыцкі сельсавет скасаваны. 19 студзеня 1961 года да раёна далучаны горад Давыд-Гарадок і Аздаміцкі, Альшанскі, Веляміцкі, Лядзецкі, Мярлінскі, Рубельскі, Харомскі, Храпунскі сельсаветы скасаванага Давыд-Гарадоцкага раёна[13]. 2 кастрычніка 1962 года Мярлінскі і Храпунскі сельсаветы скасаваныя[14].

У пачатку 1960-х гадоў зніклі практычна ўсе населеныя пункты ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частках раёна — Мярлінскія хутары, вёскі Колкі, Колбікі, Рубрын, Храпунь, Вілье (Вільё), Дубок, Падрубрын, Пад’ямнае, пасёлкі і хутары Краснае, Варацец (Варанец), Старыя Тавары, Евы, Клённае, Серадбор’е (Сярэдбор’е), Янкевічы, Яблынькі, Язвінкі, Луцецкае, Астравы, Арлы, Дабрынт, Любкуш, Святуха (Світуха) і інш.[10] На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 17 сельсаветаў, 97 населеных пунктаў[15].

4 мая 1981 года ўтвораны Рамельскі сельсавет, Аздаміцкі сельсавет перайменаваны ў Вялікамалешаўскі. 16 лістапада 1987 года Беразцоўскі сельсавет перададзены ў склад Пінскага раёна. 20 кастрычніка 1995 года горад Столін і Столінскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 2 сакавіка 1998 года ўтвораны Манькавіцкі сельсавет.

У другой палове 1990-х гадоў былі скасаваны хутары Альманскія, Калінікі[10].

29 мая 2015 года Рэчыцкі пассавет рэарганізаваны ў Рэчыцкі сельсавет.

Эканоміка

правіць

Праз Столінскі раён праходзіць чыгунка Баранавічы — Сарны (Украіна), аўтадарогі на Пінск і Тураў.

У раёне на 1 снежня 2010 года дзейнічала 19 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў (СВК), 1 адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ), каля 30 фермерскіх гаспадарак. Працуе торфапрадпрыемства «Глінка» ў вёсцы Калоднае, завод лінейнага абсталявання ў Плотніцы.

Культура

правіць

На тэрыторыі раёна працуе 28 сярэдніх, 14 базавых, 8 пачатковых, 2 спартыўныя, 2 музычныя школы. Таксама працуе 14 дашкольных устаноў, 43 бібліятэкі і 59 клубаў.

Выдаецца раённая газета «Навіны Палесся».

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. http://stolin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=10219&Itemid=645&lang=ru
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Вяргей, В. С. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / В. С. Вяргей // Памяць: Столінскі раен… — С. 21. — ISBN 985-6302-49-8.
  6. Вяргей, В. С. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / В. С. Вяргей // Памяць: Столінскі раен… — С. 21. — ISBN 985-6302-49-8.
  7. А. С. Судас, Н. К. Филипенко, Л. В. Жуковская, А. А. Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе. Архівавана 29 красавіка 2015.
  8. Столінскі раён: карысныя выкапні (руск.)
  9. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  10. а б в Юркевіч, С. В. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / С. В. Юркевіч // Памяць: Столінскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Ю. С. Юркевіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 20. — ISBN 985-6302-49-8.
  11. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  12. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 октября 1954 г. О перечислении деревень Тырвовичи и Гривковичи из состава Рухчевского сельского совета, Столинского района, в состав Бижеревичского сельского совета, Пинского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  13. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 19 января 1961 г. Об упразднении Давид-Городокского района Брестской области Архівавана 21 сакавіка 2019.
  14. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — № 9 (1009). — 1963.
  15. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 33. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Сто́лінскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 425—426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Вярэніч А. І., Паўлавец Р. Р. Сто́лінскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 186—187. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). (руск.)
  • Карсека М. М. Калоднае. З гісторыі вёскі ў Столінскім раёне. — Пінск: Ред. газеты «Пінскі веснік», 1998.

Спасылкі

правіць