Мярлінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Мярлінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Мярлін.

Мярлінскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Столінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Мярлін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 2 кастрычніка 1962

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Давыд-Гарадоцкага раёна 19 студзеня 1961 года ў складзе Столінскага раёна. Скасаваны 2 кастрычніка 1962 года[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).