Гелена Скірмунт
Гелена (Хелена) Скі́рмунт (5 лістапада 1827, в. Калоднае Пінскага павета, цяпер Столінскі раён — 1 лютага 1874) — мастачка і скульптар. З роду Скірмунтаў.
Гелена Скірмунт | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1827[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1874[3] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Скірмунт[d] |
Маці | Гартэнзія Орда[d] |
Муж | Казімір Маўрыцый Сымон Скірмунт[d] |
Дзеці | Канстанцыя Скірмунт і Казіміра Браніслава са Скірмунтаў[d] |
Род дзейнасці | мастачка, скульптар |
Жанр | партрэт |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў сям’і пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Тамашавіча-Адамавіча Скірмунта (1794—1847) і Гартэнзіі Міхалаўны Орды, шлюб якіх адбыўся ў 1825. З’яўлялася пляменніцай Напалеона Орды. Яе бацька валодаў значнымі зямельнымі валоданнямі ў Пінскім павеце: маёнтак Калоднае — у 1814 налічваў 118 рэвізскіх душ; і маёнтак Рухч — у 1834 налічваў 621 душу, а ў 1841—817.
Пачала вучыцца мастацтву ў Вільні ў Вікенція Дмахоўскага[4]. У 1844—1845 падарожнічала па Еўропе (у т.л. Берлін, Парыж). Малявала партрэты, пейзажы, абразы для касцёлаў. Як скульптар выканала шмат распяццяў, медальёны з партрэтамі, у т.л. І. Лялевеля, Ю. Крашэўскага. У 1863 за спробу даставіць дэпешу Р. Траўгуту арыштавана і саслана ў Тамбоў. Пасля жыла ў Крыме. У апошнія гады жыцця працавала ў гістарычным жанры (гіпсавыя плакеты «Міндоўг», «Гедзімін», гістарычныя шахматы ў выглядзе войска Яна III Сабескага і туркаў і інш.). Вяла дзённік, які часткова апублікаваны Б. Ф. Залескім разам з лістамі пад назвай «3 жыцця літвінкі, 1827—1874» (1876).
Сям’яПравіць
У 21 год выйшла замуж за свайго дальняга родзіча архітэктара Казіміра Аляксандравіча Скірмунта. У шлюбе з ім нарадзіла 4 дзяцей[5]:
- Станіслаў (1857—1921), падарожнік, дырэктар упраўлення лясамі ў Судане, уладальнік сядзібы ў Хартуме.
- Ірэна (1851—1905), жыла ў Варшаве, выйшла замуж за Т. Альшэўскага[6].
- Канстанцыя (1851—1933[7]), вядомая польская публіцыстка, гісторык, апошняя ўладальніца Палац Бутрымовічаў.
- Казіміра Браніслава (1865—1938), выйшла замуж за Казіміра Ігната Ромер (1848—1921), уладальніка маёнтка ў Ямполі. Нарадзіла 5 дзяцей.
Зноскі
- ↑ Helena Skirmunt // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Helena Skirmunt // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Helena Skirmuntowa (Skirmunttowa, z domu Skirmunt) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Гелена Скирмунт: литвинка, патриотка, первая женщина-скульптор (руск.) . Комсомольская правда. Праверана 5 лютага 2018.
- ↑ Helena Skirmunt h. Dąb (польск.) . Праверана 4 лютага 2018.
- ↑ Пинск, дворец Бутримовича (руск.) . Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. ISBN 985-11-0305-5.. Праверана 6 мая 2018.
- ↑ «Уроборос», или чтоб не было стыдно за пинский некрополь (руск.) . Media-Polesye. Праверана 5 лютага 2018.
ЛітаратураПравіць
- Вяроўкін-Шэлюта У. Скірмунты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
- Залескі Б. З жыцця літвінкі. — Мінск, 2009.
- Несцярчук Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 334 с.: іл. ISBN 985-6302-37-4.