Іаахім Лялевель
Іаахім (Яхім[7]) Ляле́вель (Joachim Lelewel; 22 сакавіка 1786, Варшава, Рэч Паспалітая — 29 мая 1861, Парыж, Францыя) — польска-беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
Іаахім Лялевель | |
---|---|
польск.: Joachim Lelewel | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1786[1][2][…] ці 21 сакавіка 1786[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 1861[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Караль Маўрыцы Лялевель[d] |
Род дзейнасці | гісторык-картограф, геральдыст, нумізмат, палітык, пісьменнік, выкладчык універсітэта, гісторык, славіст, бібліёграф |
Навуковая сфера | гісторыя Польшчы, нумізматыка, гісторыя[6], славістыка[6], бібліяграфія[6], спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны[6] і палітыка[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Яго маці Е. Шалюта паходзіла з Беларусі. У 1804—1808 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе ў 1815—1818 і 1821—1824 выкладаў, узначальваў кафедру ўсеагульнай гісторыі. У 1824 годзе пасля выкрыцця таемных студэнцкіх таварыстваў «філаматаў» і «філарэтаў» адхілены ад выкладання як іх ідэйны натхняльнік. Пераехаўшы ў Варшаву, усталяваў сувязь з таемнымі польскімі патрыятычнымі арганізацыямі. У 1828 годзе абраны дэпутатам Сейма. З пачатку паўстання 1830—1831 гадоў Іаахім Лялевель як прызнаны ідэолаг вызваленчага руху стаў старшынёй Патрыятычнага таварыства і ўвайшоў у Часовы ўрад, у складзе якога дамагаўся правядзення шэрагу рэвалюцыйных мер (надзяленне часткі сялян зямлёй і інш.). Пасля паразы паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе ўзначаліў Нацыянальны польскі камітэт, які аб’яднаў дэмакратычныя сілы польскай эміграцыі. За апублікаванне камітэтам напісанага І. Лялевелям заклікі «Да братоў рускіх», які змяшчаў заклік да сумеснай барацьбы супраць царызму, быў высланы ў 1833 годзе з Францыі. У Бруселі стаў ідэйным кіраўніком польскіх дэмакратычных арганізацый «Маладая Польшча», «Аб’яднанне» і інш.; актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці заснаванай у Бруселі міжнароднай Дэмакратычнай асацыяцыі, якая ставіла сваёй мэтай яднанне і брацтва народаў.
Іаахім Лялевель — заснавальнік рамантычнай школы ў польскай гістарыяграфіі. Незалежна ад французскіх гісторыкаў Цьеры, Гізо і інш. І. Лялевель прыйшоў да разумення гістарычнага працэсу як барацьбы класаў (сялян і землеўласнікаў), патрабаваў, каб гісторыя стала летапісам народнага жыцця, падкрэсліваў творчую ролю народных мас у гісторыі. Для яго прац характэрная дэмакратычная, рэспубліканская і антыклерыкальная тэндэнцыі. Гісторыка-сацыялагічныя погляды І. Лялевеля з’явіліся асновай фарміравання польскай прагрэсіўнай грамадскай думкі 1820—1860-х гадоў. (Э. Дэмбоўскі, Т. Крэмпавецкі). Аўтар шматлікіх прац па палітычнай гісторыі Польшчы і ВКЛ з старажытных часоў па XIX стагоддзе, гісторыі польскага сялянства, заклаў асновы шэрагу дапаможных дысцыплін у польскай гістарычнай навуцы.
Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў часопіса «Tygodnik Wileński».
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Joachim Lelewel // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Joachim Lelewel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/lelewel-joachim/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ а б Лелевель Иоахим // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Пра блытаніну розных імёнаў Яхім і Яўхім http://pawet.net/library/history/bel_history/_rhist/2013/%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D0%BA%D0%B0_%D0%86%D1%8F%D0%B0%D0%BA%D1%96%D0%BC_(%D0%AF%D0%BA%D1%96%D0%BC,_%D0%AF%D1%9E%D1%85%D1%96%D0%BC).html
ЛітаратураПравіць
- Hleb-Koszańska H., Kotwiczówna М., Bibliografia utworów Joachima Lelewela, Ossolineum, Wrocław, 1952;
- Стефан Кеневич «Лелевель» / Перевод с польского. — М., 1970. — Эл.рэсурс pawet.net
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 421. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Ляле́вель Іаахім // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 443. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Лелевель (Leiewel) Иоахим // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)