Юзаф Завадскі
віленскі тыпограф і выдавец
Юзаф Завадскі (польск.: Józef Zawadzki; 15 сакавіка 1781, Козьмін-Велькапольскі — 5 снежня 1838, Вільня) — віленскі друкар і выдавец.
Юзаф Завадскі | |
---|---|
польск.: Józef Zawadzki | |
Род дзейнасці | кнігадрукар |
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1781 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 1838 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Адам Завадскі і Józef Zawadzki[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся выдавецкай справе ва Уроцлаве і Лейпцыгу. У 1803 годзе пераехаў у Вільню і адкрыў друкарню. У 1805 годзе да Ю. Завадскага перайшла друкарня Віленскага ўніверсітэта, ён злучыў дзве друкарні і заснаваў выдавецтва (гл. выдавецтва Завадскага ). Да 1826 года меў тытул універсітэцкага друкара. Быў сябрам масонскай ложы «Гарлівы Літвін».
Меў сыноў Адама і Фелікса, таксама выдаўцоў.
Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках. На магіле пастаўлены класічны абеліск ружовага граніту, завершаны малым акратэрыям белага мармуру.
Зноскі
Літаратура
правіць- Bieńkowska B. Książka na przestrzeni dziejów. — Warszawa: Centrum Edukacji Bibliotekarskiej, Informacyjnej i Dokumentacyjnej im. Heleny Radlińskiej, 2005. — ISBN 83-88581-21-X
- Cybulski R. Józef Zawadzki — księgarz, drukarz, wydawca. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1972;
- Venclova T. Vilniaus vardai. — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006. — ISBN 9986-830-96-6. — P. 143.