Антакальніскія могілкі

Антакальніскія могілкі, традыцыйная беларуская назва Анто́кальскія мо́гілкі (літ.: Antakalnio kapinės) — могілкі ў віленскім раёне Антакальніс (Антокаль). Уключаюць тры некропалі: рэшткі прыкасцёльнага цвінтара на тэрыторыі касцёла Св. Пятра і Паўла, могілкі парафіі пад такой самай назвай і былыя вайсковыя могілкі.

Агульны выгляд ваенных могілак

Прыкасцёльны цвінтар правіць

 
Масавая магіла французскіх салдат войска Напалеона I

Цвінтар пры касцёле Свв. Пятра і Паўла на Антокалі з’яўляецца набольшым па захаванасці сярод прыкасцёльных некропаляў. На мурах касцёла, адной з капліц і агароджы знаходзяцца 14 эпітафій з мармуру і чыгуну. Ля ўваходу ў касцёл размешчаная таблічка ў памяць пра фундатара святыні, гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Паца.

Сярод знакамітых асоб, пахаваных тут, прадстаўнікі роду Агінскіх і Завішаў.

Парафіяльныя могілкі правіць

 
Капліца-пахавальня Мяйштовічаў
 
Мемарыял ахвярам студзеньскіх падзей 1991 года

Могілкі парафіі касцёла Свв. Пятра і Паўла, заснаваныя ў 1830 годзе, з’яўляюцца адным з трох каталіцкіх некропаляў у Вільні, якія захаваліся да нашага часу, такім чынам таксама займаючы месца сярод помнікаў нацыянальнай культуры. На ім знаходзяцца старажытныя пахавальныя капліцы Завішаў, Агінскіх, Сідаровічаў і Мяйштовічаў. Гэтыя могілкі не з’яўляюцца ахоўнай тэрыторыяй і надалей актыўна выкарыстоўваюцца са шкодай для старажытных помнікаў. Ахове падлягаюць толькі некалькі магіл, сярод якіх і грабніца Юзафа Завадскага, заснавальніка віленскай дынастыі выдаўцоў.

Вайсковыя могілкі правіць

Антокальскія вайсковыя могілкі займаюць плошчу больш за 15 гектараў на жывапісных Сапегаўскіх ровах. Яны былі заснаваны ў 1809 годзе як шпітальныя могілкі на плошчы 3,94 га, у 1844 годзе пашыраны на 2,18 га.

Па прапанове віленскага біскупа ў 1850 годзе тэрыторыя павялічана яшчэ на 2,42 га для каталіцкіх пахаванняў. У 1905 годзе пабудаваная першая невялікая праваслаўная царква па праекце архітэктара Уладзіміра Быкоўскага.

У 1918 годзе X нямецкая армія заклала ў паўночнай частцы вайсковыя нямецкія і рускія могілкі. У 1919—1921 гадах узніклі польскія вайсковыя могілкі для салдат, якія загінулі ў польска-бальшавіцкай вайне. У 1939 годзе тут хавалі польскіх салдат, якія загінулі ў баях з немцамі. Пасля Другой сусветнай вайны ўзведзены маўзалей савецкім салдатам і збудаваная ганаровая алея. У 1991 годзе тут былі пахаваны літоўцы, забітыя ў сутычках з расійскімі ваеннымі пры абароне тэлевізійнай вежы і на мытным пераходзе ў Медніках. У 2003 годзе тут былі перазахаваны знойдзеныя рэшткі больш як 3000 салдат напалеонаўскага войска.

Асобы, пахаваныя на могілках правіць

 
Магіла Мар’яна Здзяхоўскага
 
Магілы сям’і Завадскіх

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць