Данатас Банёніс
Данатас Банёніс (Баніёніс) (літ.: Donatas Banionis; 28 красавіка 1924, Каўнас — 4 верасня 2014, Вільня) — літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр; Народны артыст Літвы (1973), Народны артыст СССР (1974), лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне культуры і мастацтва (2013).
Данатас Банёніс | |
---|---|
Donatas Banionis | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1924[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 2014[5][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | Вільнюс, Літва |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1944—2013 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | nm0052023 |
БіяграфіяПравіць
Данатас Банёніс нарадзіўся 28 красавіка 1924 года ў Каўнасе. Яго бацькі — людзі з творчым пачаткам, удзельнічалі ў рабочай самадзейнасці, добра спявалі.
Скончыў Першую рамесную школу Каўнаса па спецыяльнасці «кераміст», падчас вучобы займаўся ў драматычным кружку.
У 1941 годзе пераехаў у Панявежыс і быў прыняты ў трупу Драматычнага тэатра, які ўзначальваў рэжысёр Ю. Мільцініс. У 1944 годзе скончыў студыю пры Панявежыскім тэатры.
Член КПСС з 1960 года. Член ЦК КП Літоўскай ССР[6]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання (1974—1979).
З 1980 года галоўны рэжысёр, з 1984 года — дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Дзяржаўнай кансерваторыі Літоўскай ССР у Вільнюсе.
Як акцёр у Панявежыскім тэатры працаваў да 1 студзеня 2001 года, адкуль звольніўся з прычыны ўведзенай у Літве пенсійнай рэформы, паводле якой пенсіянеры, якія працягваюць працаваць, павінны або звольніцца з працы, або пазбавіцца пенсіі[7].
У ліпені 2014 года перажыў клінічную смерць[8]. 2 верасня ў яго здарыўся інсульт, а 4 верасня 2014 года ў Вільнюсе Банёніс сканаў[9][10]. Пахаваны на Антакальніскіх могілках.
ТворчасцьПравіць
Драматычны акцёр, стварыў па-філасофску абагульненыя, псіхалагічна дакладныя вобразы: Тэсман («Геда Габлер» Г.Ібсена), Ломен («Смерць коміваяжора» А. Мілера), Эдгар («Танец смерці» А. Стрындберга), Брукас («Піюс не быў разумны» Ю.Грушаса). Сярод пастановак: «Амадэус» П. Шэфера, «Вечар» А.Дударава. З 1959 года здымаўся ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць», «Мёртвы сезон», «Гоя», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Салярыс».
Супрацоўніцтва са спецслужбаміПравіць
Літоўскі цэнтр па даследаванні генацыда і супраціва жыхароў Літвы апублікаваў дакументы, у якіх гаворыцца, што Данатас Банёніс з 1970 (магчыма раней) па 1974 гг. супрацоўнічаў з КДБ СССР, і працаваў пад псеўданімам «Бронюс». У 1970 г. ён ездзіў ў ЗША, дзе ўсталяваў кантакты з літоўскай эміграцыяй і прадставіў КДБ характарыстыкі некаторых яе асоб. Паводле дакументаў, гэтая паездка агента «Бронюса» ў Злучаныя Штаты была карысная для ідэалагічнай работы[11].
Зноскі
- ↑ Банионис Донатас Юозович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Donatas Banionis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Банионис Донатас Юозович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132225166 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Раззаков Ф.И. Досье на звёзд. Правда, домыслы, сенсации. — М.: ЭКСМО-Пресс, 1998. — 752 с. — ISBN 5-04-000982-8.
- ↑ Яркий и темпераментный Донатас Банионис. РИА Новости (4 верасня 2014). Праверана 6 верасня 2014.
- ↑ Актёр Донатас Банионис в реанимации
- ↑ Умер Донатас Банионис. Lenta.ru (4 сентября 2014). Праверана 4 верасня 2014.
- ↑ Скончался актёр Донатас Банионис. ИТАР-ТАСС (4 сентября 2014).
- ↑ В списках агентов КГБ - фамилии Баниониса и Сондецкиса // DELFI.LT
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Donatui Banioniui — 80(літ.)
- Данатас Банёніс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)