Панявежыс
Паняве́жыс (літ.: Panevėžys; беларуская назва — Паняве́ж) — горад у цэнтральнай Літве, размешчаны на рацэ Нявежа (прыток Нёмана). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Панявежыскага павета, у складзе якога ўтварае асобнае гарадское самакіраванне.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗаймае плошчу прыкладна 50 км². Праз горад ідзе аўтамагістраль Вільнюс — Рыга. Чыгункай злучаецца з Даўгаўпілсам і Шаўляем, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэння. Панявежыс лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Гісторыя
правіцьУпершыню горад згадваецца 7 верасня 1503 года ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касцёла. На правым беразе Нявежыса утварылася паселішча з касцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварам і лазняй, якое атрымала назву Стары Панявежыс. У пачатку ХVІ стагоддзя на левым беразе Невяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявежыс. Абедзве часткі аб'ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежысе быў заснаваны ордэн піяраў, які пабудаваў касцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.
Сёння, Панявежыс з’яўляецца вялікім цэнтрам прамысловасці Літвы, тут размешчаны некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ у часы СССР.
Насельніцтва
правіць
|
Пяты паводле колькасці насельніцтва горад у краіне. Аснову насельніцтва складаюць літоўцы (96 %), рускія (2,6 %), беларусы (0,2 %), украінцы (0,2 %) і іншыя (3,6 %).
Спорт
правіць- ФК Панявежыс — футбольны клуб.
- Стадыён Аўкштайтыя па футболу.
Культура
правіцьГарады-пабрацімы
правіць- Івана-Франкоўск, Украіна
- Ірпінь, Украіна[6]
- Ахмецкі муніцыпалітэт[d], Грузія (2011)
- Вінніца, Украіна (16 лютага 2015)[7][8][…]
- Габрава, Балгарыя (17 мая 2004)[7][9]
- Габрава[d], Балгарыя
- Гус[d], Нідэрланды (17 красавіка 1993)[7][10][…]
- Даўгаўпілс, Латвія (6 красавіка 2004)[7][11][…]
- Кольдынг, Данія (17 жніўня 2000)[7][12][…]
- Кінгстан, Ямайка
- Люблін, Польшча (11 верасня 1999)[7][13][…]
- Люнен, Германія (2 сакавіка 1990)[7][14][…]
- Маладзечна, Беларусь
- Мыцішчы, Расія (21 верасня 2001)[7][15]
- Ракверэ, Эстонія (15 чэрвеня 2005)[7][16]
- Руставі, Грузія (10 кастрычніка 2015)[7][17]
- жудзец Марамурэш, Румынія (12 сакавіка 2015)[7]
- камуна Кальмар, Швецыя (20 лістапада 1992)[7][18][…]
Вядомыя асобы
правіць- Ілья Ашаровіч (1879—1938) — беларускі рэдактар, гісторык, палітычны дзеяч.
- Артурас Барысас (1954—2005) — дзеяч літоўскай контр-культуры, рэжысёр, акцёр, спявак, бібліяфіл.
Зноскі
правіць- ↑ Getty Research Institute Getty Thesaurus of Geographic Names — LA: Getty Research Institute, 1997. Праверана 5 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ https://irpin.ua/news/irpin-ta-kotsiubyns-ke-staly-pobratymamy/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л http://www.panevezys.lt/lt/veiklos-sritys/uzsienio-rysiu-skyrius_1247/tarptautinis-bendradarbiavimas-220/miestai-partneriai.html
- ↑ https://www.vmr.gov.ua/en/twin-cities#parentHorizontalTab2
- ↑ https://gabrovo.bg/bg/page/1294
- ↑ https://www.goes.nl/bestuur-en-organisatie/stedenband_43782/
- ↑ https://old.daugavpils.lv/lv/46
- ↑ https://www.kolding.dk/om-kommunen/internationalt
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/poniewiez-litwa,9126,w.html
- ↑ https://www.luenen.de/staedte_europa/sp_auto_509.php
- ↑ http://mytyshi.ru/international/partners/index.php?sphrase_id=78546
- ↑ http://rakvere.kovtp.ee/panevezys
- ↑ https://rustavi.gov.ge/page/45
- ↑ https://www.kalmar.se/download/18.3d99d73715c38c8a9e14a82/1496845540377/Vanortsavtal_Panevezys.pdf
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Панявежыс