Шаўляй
Шаўля́й (літ.: ⓘ, жам. Šiaulē, беларускай назва — Шаўлі́[2]) — горад у паўночнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Шаўляйскага павета, Шаўляйскага раёна і Шаўляйскага гарадскога самакіравання. Прамысловы, культурны і навуковы цэнтр этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Працуе міжнародны аэрапорт.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьНазва горада паходзіць ад літ.: saulys — выстрал. Верагодна, у наваколлі, каля возера Тальс, у сярэдневякоўі было паселішча паляўнічых. Магчыма, назва горада ўпершыню згадваецца ў 1236 годзе ў сувязі з бітвай паміж літоўцамі і войскам Лівонскага ордэна.
Як горад Шаўлі упамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 годзе. Гарадскі прывілей атрымаў у 1569 годзе, а з 1589 года тут створаная каралеўская эканомія, значыць увесь прыбытак горада ішоў на ўтрыманне каралеўскага двара. Сустракалася таксама назва Шаўлі Вялікія[3]. Да 1795 года Шаўлі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года ў складзе Літвы.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіць- Etten-Leur[d], Нідэрланды
- Teterow[d], Германія
- Баранавічы, Беларусь (27 мая 2001)[7]
- Гродзіск Мазавецкі, Польшча
- Елгава, Латвія (1960)[8]
- Омаха, ЗША
- Плаўэн[d], Германія
- Пярну[d], Эстонія
- Фрэдэрысія, Данія
- Хмяльніцкі, Украіна
- Чэнстахова, Польшча
- камуна Крысціянстад, Швецыя
Вядомыя асобы
правіць- Тадэвуш Валянскі (1785—1865) — гісторык і археолаг, калекцыянер
- Антанас Гудайціс (1904—1989) — літоўскі жывапісец, Народны мастак СССР.
- Марыя Ластоўская (1872—1957) — літоўская пісьменніца. Жонка беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага.
- Іван Луцкевіч (1881—1919) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, археолаг
- Антон Луцкевіч (1884—1942) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст
- Аляксандрас Якшэвічус (1886—1971) — літоўскі і беларускі партыйны дзеяч
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 327. — 390 с.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ https://baranovichy.by/goroda-pobratimi-ru
- ↑ https://www.jelgava.lv/lv/pilseta/pilseta/sadraudzibas-pilsetas/
Літаратура
правіць- Яўген Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28—29. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Szawle // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 811.