Антанас Гудайціс

Антанас Гуда́йціс (літ.: Antanas Gudaitis; 29 ліпеня 1904, г. Шаўляй, цяпер Літва — 20 красавіка 1989, Вільнюс, ЛітССР) — літоўскі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1961). Народны мастак Літвы (1964). Народны мастак СССР (1985). У 1965 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Літвы.

Антанас Гудайціс
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 ліпеня 1904(1904-07-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1989(1989-04-20)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Rūta Gudaitytė-Zaturskienė[d] і Andrius Gediminas Gudaitis[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Народны мастак СССР
Літоўская паштовая марка 1993 года з выявай карціны «Стары майстар» (1933) Антанаса Гудайціса

У 19261929 гг. вучыўся ў Каўнаскім універсітэце і ў Каўнаскай мастацкай школе, у 19291933 гг. — у Нацыянальнай школе прыкладнога мастацтва ў Парыжы.

Аўтар экспрэсіўных тэматычных кампазіцый, прасякнутых дынамікай жыцця: «Праца» (1929), «Рута адпачывае» (1962), «Па дарогах вайны» (1965—1967), «Нявесты» (1981). Піша таксама пейзажы (трыпціх «Літоўскі пейзаж», 1937; «Вечар», 1963), партрэты, тэатральныя дэкарацыі і інш. У творах Гудайціса паглыблены драматызм вобраза, псіхалагізм, узмоцненая роля фактуры жывапісу, колеру, сімволікі.

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць