Лівонскі ордэн
Лівонскі ордэн, ці Інфлянцкі ордэн (лац.: Fratres miliciae Christi de Livonia, ням.: Bruder der Ritterschaft Christi von Livland) — каталіцкая дзяржава і ваенная арганізацыя рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы на латышскіх і эстонскіх землях (Інфлянтах) у XIII — XVI стст.
Лівонскі ордэн | |
---|---|
Гады існавання | 1237—1561 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Папа Рымскі, імператар Священной Свяшчэннай Рымскай Імперыі, магістр Тэўтонскага ордэна |
Уваходзіць у |
Тэўтонскі ордэн (1237–1435) Лівонская канфедэрацыя (1435–1561) |
Тып | хрысціянскі ваенны ордэн |
Колеры | Белы плашч з чырвоным крыжом і мячом |
Ваяваў з Літвой, Псковам, Ноўгарадам. Атрымаў шэраг сур'ёзных паражэнняў ад іх (на Чудскім возеры 1242, бітва пры Дурбе 1260 і інш.). У Лівонскай вайне разгромлены рускімі войскамі, пасля чаго ліквідаваны.
Гісторыя
правіцьОрдэн мечаносцаў
правіцьСтвораны (як Ордэн мечаносцаў) у 1202 годзе ў вусці ракі Дзвіна біскупам Альбертам фон Буксгёўдэнам і цыстэрцыянскім абатам Тэадорыкам . Першапачаткова ордэн называўся Браты рыцарства Хрыстовага (лац.: Fratres militae Christi). Афіцыйнай яго мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў Інфлянтах лацінскага касцёла і пашырэнне хрысціянства сярод ліваў, латгалаў і эстаў.
У 1205 годзе Папа Рымскі Інакенцій III зацвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор ордэна храмоўнікаў (тампліераў). Паводле гэтага статута, члены ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-святароў і братоў-службовых. Браты-рыцары насілі белыя плашчы з выявай чырвонага мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэнскай пячатцы (адсюль пашыраная ў сярэдневякоўі назва рыцараў — крыжакі).
Пасля паражэння Ордэна мечаносцаў у 1236 годзе ў Саўлескай бітве, 12 мая 1237 года Папа Рымскі Грыгорый IX далучыў ордэн да Тэўтонскага.
Лівонская вайна і заняпад ордэна
правіцьУ 1421 годзе быў падпісаны гандлёвы дагавор Ноўгарада з Лівонскім ордэнам. Мір аказаўся нетрывалым, і ў 1444 годзе ўспыхнула вайна Лівоніі з Ноўгарадам і Псковам, якая доўжылася да 1448.
У 1492 годзе для барацьбы з Лівоніяй каля нямецкай крэпасці Нарвы быў заснаваны Івангорад.
У 1500 годзе быў складзена антымаскоўскі дагавор паміж ВКЛ і Лівонскім ордэнам. У час вайны 1501—1503 гг., у 1501 годзе ордэн быў разгромлены рускімі войскамі пры Гельмедзе (каля Дэрпта). Пасля перамогі Рэфармацыі магістар В. Плятэнберг не стаў далучацца да улады Рэчы Паспалітай і станаваіцца васалам польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога разам з Прусіяй у 1523 г. а абвесціў Лівонскую канфедэрацыю часткай Святой Рымскай імперыі.
Пасля Пазвольскай "вайны" 1557 г. - збора войска ВКЛ і правала мабілізацыі у Лівоніі - ордэн аддаўся пад пратэктарат ВКЛ. З 1557 годзе Іван IV узяў курс на абвастрэнне адносін з ордэнам — ён адмовіў лівонскім паслам у прыёме. Германскі імператар не стаў умешвацца. Сілы ордэна былі хутка разгромлены маскоўскімі войскамі большасць тэрыторыіі акупаваныя падчас Лівонскай вайны.
Апошні гросмайстар Готхард Кетлер, не бачачы сродкаў да захавання незалежнасці Ордэна, па Віленскім дагаворы далучыў усю Лівонію ў склад ВКЛ, а сам прыняў (1561) тытул свецкага князя - герцага і тым самым спыніў існаванне Ордэна.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Лівонскі ордэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 246. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 674. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Ліво́нскі о́рдэн, Інфляндскі ордэн // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 425. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.