Тэўтонскі ордэн, Ордэн тэўтонскіх рыцараў шпіталя св. Марыі ў Іерусаліме — нямецкі духоўна-рыцарскі ордэн, заснаваны ў 1190 у Акры, дзе паломнікі з Любека і Брэмена стварылі шпіталь, які неўзабаве перайшоў пад патранаж нямецкай царквы св. Марыі ў Іерусаліме. Быў вядомы таксама як Нямецкі або Прускі ордэн.

Сімвал Ордэна

У 1198 крыжаносцы імператара Генрыха VI пераўтварылі шпітальнае брацтва ў рыцарскі ордэн, залічаўшы ў свае браты толькі немцаў. Да 1291 рэзідэнцыя ордэна знаходзілася ў Акры, а пасля падзення горада – у Венецыі. Тым часам разгарэлася варожасць паміж Т.о. і двума іншымі рыцарскімі ордэнамі: тампліерамі і шпітальерамі. У пач. XIII ст. Т.о. перанёс сваю дзейнасць ва Усходнюю Еўропу і першапачаткова аселі ў Трансільваніі – служачы тут бар'ерам на шляхі набегаў куманаў. Затым імператар Фрыдрых II рэарганізаваў Т.о., надаўшы вялікаму магістру Герману фон Зальцу княскі тытул, і накіраваў Т.о. на заваяванне і хрысціянізацыю ўсходніх памежных земляў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1226 Герман фон Зальц адгукнуўся на просьбу аб дапамозе кн. Конрада Мазавецкага і арганізаваў крыжовы паход супраць прусаў. Па дагавору з Конрадам Т.о. атрымаў у валоданне Хэлмінскую зямлю ў Мазовіі ў якасці плацдарму, а таксама ўсе землі, якія заваюе ў паганскай Прусіі. У 1234 Т.о. фармальна прызнаў свае ўладанні папскім ленам, але папраўдзе быў асобнай дзяржавай, паколькі слабая папская ўлада не магла аказаць на яго хоць колькі-небудзь істотнага ўплыву. У 1237 Т.о., значна ўзмацніўся, далучыўшы Ордэн мечаносцаў, які пацярпеў перад гэтым паразы ад русінаў (літоўцы), жамойтаў і земгалаў. У наступныя стагоддзі Т.о. усталяваў кантроль над усім балтыйскім узбярэжжам ад меж Памор'я да Фінскага заліва (Гл. таксама: вайна Ордэна ў Прусіі, вайна Ордэна з ВКЛ), будуючы рад гарадоў (напр., Мемель, 1253) і замкаў, і заступаючы Польшчы і ВКЛ выхад да Балтыйскага мора. Т.о. вылучалі землі нямецкім рыцарам у якасці ленаў, сялілі на заваяваных землях нямецкіх сялян і разам з Ганзейскім саюзам гарадоў заснавалі шэраг новых гандлёвых паселішчаў. У 1309 Т.о. перанёс сваю сталіцу ў Марыенбург (сучас. Мальбарк, Польшча).

У пач. XIV ст. Т.о. дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці і росквіту. У 2-ой пал. XIV ст. адбылося ўзмацненне Польшчы, асабліва пасля яе аб'яднання з ВКЛ. У час Вялікай вайны з саюзнымі Польшчай і ВКЛ магутнасць Ордэна была зломлена, найперш у Грунвальдскай бітве (1410). Па Торуньскім міры 1466, які завяршыў Трынаццацігадовую вайну Польшчы з Т.о. (1454–66), апошні прызнаў сябе васалам Польшчы і перадаў ёй Заходнюю Прусію. У 1525 вялікі магістр Т.о. Альбрэхт Старэйшы Гагенцолерн прыняў лютэранства і правёў секулярызацыю Ордэна ва Усходняй Прусіі, якая стала з гэтага часу яго спадчынным герцагствам. Калі ў 1618 гэтая дынастычная лінія спынілася, герцагства перайшло ў валоданне брадэнбургскіх курфюрстаў, таксама з Гагенцолернаў.

У 1801 Францыя далучыла землі Тэўтонскага ордэна на захад ад Рэйна, а ў 1809 Напалеон сваім дэкрэтам скасаваў ордэн і аддаў яго зямлі на правым беразе Рэйна нямецкім саюзнікам.

Тэўтонскі ордэн быў адноўлены ў Аўстрыі ў 1834 – у якасці каталіцкага шляхецкага саюза. Пасля 1918 існуе толькі святарская галіна ордэна, ператвораная Піем XI у духоўны ордэн, з рэзідэнцыяй у Вене. Таксама Тэўтонскі ордэн працягвае існаваць у рамках пратэстантызму ў Утрэхце[крыніца?].

Вялікія магістры

правіць
 
Герб Вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэна

Літаратура

правіць

Гл. таксама

правіць