Клайпеда
Кла́йпеда (літ.: Klaipėda, ням.: Memel) — трэці паводле велічыні горад Літвы, размешчаны ў заходняй яе частцы, дзе Балтыйскае мора пераходзіць у Куршскі заліў. Адміністрацыйны цэнтр Клайпедскага павета і Клайпедскага раёна.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад і прылеглы да яго рэгіён маюць асаблівую, адрозную ад астатняй Літвы гісторыю. Да 1923 года Клайпеда прыналежала Германіі, што адбілася на архітэктурным абліччы гэтай балтыйскай жамчужыны. У сілу сваёй гісторыі этнічнае і моўнае аблічча горада носіць шматнацыянальны характар. У ім пражывае, акрамя літоўцаў, значная колькасць рускіх, палякаў, беларусаў і шмат прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.
Гісторыя
правіцьПершыя паселішчы куршаў на тэрыторыі сучаснага горада вядомыя з першых стагоддзях нашай эры.
У 1240 годзе Папа Рымскі прапанаваў каралю Нарвегіі Хокану IV магчымасць захапіць Самбію. Тым не менш, пасля асабістага прыняцця хрысціянства вялікага князя Міндоўга, тэўтонскія рыцары і група крыжакоў з Любека рушылі на Самбію, у 1252 годзе быў заснаваны замак Мемельбург. Будаўніцтва замка было скончана ў 1253 годзе. У Мемелі быў заснаваны гарнізон з войска Тэўтонскага ордэна, які ачоліў дойч майстар Эбергард фон Зайнэ. Дакументы з нагоды заснавання гарнізону былі падпісаны Эбергардам і біскупам Генрыхам фон Люцэльбургам 29 ліпеня і 1 жніўня 1252 года.
Магістр Конрад фон Тырберг выкарыстоўваў крэпасць у якасці базы для далейшых паходаў уздоўж ракі Нёман супраць жамойтаў. Мемель быў беспаспяхова абложаны самбійцамі ў 1255 годзе. Да новага паселішча пачалі прыбываць мігранты з нямецкіх гарадоў, як Гольштэйна, Любека і Дортмунда. Неўзабаве ў гэты час, Мемель атрымаў сваю мянушку «Новы Дортмунд». Горад стаў галоўным горадам Курляндскай епархіі. У горадзе былі пабудаваны адзін кафедральны сабор і, па меншай меры, два парафіяльных касцёла, але развіццё замка стала дамінуючым прыярытэтам. Паводле розных крыніц, Мемель атрымаў Любекскае права ў 1254 або 1258 годзе[2].
Увесну і ўлетку 1323 года, літоўскае войска на чале з Гедзімінам перайшло Нёман, аблажыла замак Мемель і ўзяло яго праз некаторы час, прымусіўшы ордэн запрасіць перамір’е ў кастрычніку. Мельнскі мір у 1422 годзе зафіксаваў мяжу паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім на наступныя 501 год. Абноўлены горад атрымаў кульмскае права ў 1475 годзе.
Насуперак волі свайго губернатара і камандзіра, Эрыка Браўншвайг-Вольфенбютэля, Мемель прыняў лютэранства пасля пераўтварэння дзяржавы ордэна ў Прускае княства ў складзе Каралеўства Польскага, якое здзейсніў Альбрэхт Гогенцолерн у 1525 годзе. Гэта было пачаткам працяглага перыяду росквіту горада і порта. Праз горад на экспарт ішла пшаніца з тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Прускае княства было ўспадкавана Ёганам Сігізмундам, курфюрстам Брандэнбурга, у 1618 годзе. Такім чынам Брандэнбург-Прусія павялічыла свой актыўны ўдзел у рэгіянальнай палітыцы, што значна паўплывала на развіццё горада. У 1629—1635 гадах горад быў акупаваны Швецыяй на працягу некалькіх перыядаў падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1625—1629 гадоў і Трыццацігадовай вайны.
Пасля падпісання Кёнігсбергскага дагавора 1656 года курфюрст Фрыдрых Вільгельм адкрыў порт Мемеля для Швецыі. У 1660 годзе была пацверджана пруская незалежнасць ад Польшчы і Швецыі паводле Аліўскага дагавора. Пабудова абарончай сістэмы вакол усяго горада, ініцыяваная ў 1627 годзе, прыкметна змяніла статус і перспектывы горада. У лістападзе 1678 года невялікае шведскае войска ўварвалася на прускую тэрыторыю, але не здолела захапіць крэпасць Мемеля.
З 1701 года горад у Прускім каралеўстве. З 1757 да 1762 года горад быў захоплены Расійскай імперыяй, а з 1871 года трапіў у склад Германскай імперыі. Пасля Першай сусветнай вайны з 1920 года горад быў перададзены пад кіраўніцтва Антанты і тут размясціўся французскі гарнізон.
Урад Літоўскай Рэспублікі жадаў далучыць горад, але не было ні гістарычных, ні этнаграфічных падстаў для абгрунтавання такіх дзеянняў. Каб атрымаць хоць якія падставы для прад’яўлення правоў на горад, літоўцы нанялі французскіх салдат, якія пераапрануўшыся ў грамадзянскае адзенне, з лозунгамі на літоўскай мове паднялі паўстанне, якое выглядала як «жаданне старажытнага літоўскага горада» далучыцца да Літвы.
У 1924 годзе горад быў пераданы Літве, але 22 сакавіка 1939 года Германія прад’явіла ўльтыматум з патрабаваннем вяртання Клайпеды, які Літва прыняла. 28 студзеня 1945 года Клайпеда была акупавана савецкімі войскамі і далучана да Літоўскай ССР. У горадзе размешчаны Клайпедскі ўніверсітэт.
1 ліпеня 1992 года быў зацверджаны герб горада.
Геаграфія
правіцьДзякуючы свайму адносна паўднёваму размяшчэнню Клайпеда — найбуйнейшы порт Літвы, гэта адзін з буйных незамярзальных марскіх партоў на беразе Балтыйскага мора і Куршскага заліва. Горад яшчэ ў савецкія часы набыў сабе славу папулярнага курорта.
Клімат Клайпеды | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 9,5 | 15,4 | 18,6 | 26,6 | 31,1 | 33,6 | 34,0 | 36,6 | 30,4 | 22,1 | 15,4 | 11,5 | 36,6 |
Сярэдні максімум, °C | 0,9 | 0,9 | 4,1 | 10,1 | 15,7 | 18,3 | 21,3 | 21,4 | 17,0 | 11,7 | 5,9 | 2,4 | 10,8 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −1,2 | −1,3 | 1,3 | 6,1 | 11,3 | 14,5 | 17,8 | 17,7 | 13,6 | 9,0 | 3,9 | 0,4 | 7,8 |
Сярэдні мінімум, °C | −3,4 | −3,6 | −1,1 | 2,8 | 7,4 | 11,2 | 14,3 | 14,4 | 10,3 | 6,3 | 1,6 | −1,6 | 4,9 |
Абсалютны мінімум, °C | −32 | −33,4 | −22,8 | −12,8 | −5,2 | −2,8 | 5,2 | 2,9 | −3,3 | −7,5 | −14,6 | −24,1 | −33,4 |
Норма ападкаў, мм | 64 | 41 | 45 | 35 | 38 | 66 | 69 | 86 | 79 | 98 | 98 | 74 | 792 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Насельніцтва
правіць
|
Эканоміка
правіцьКлайпеда з’яўляецца найважнейшым эканамічны цэнтрам заходняй частцы Літвы і найбуйнейшым портам на літоўскім узбярэжжы Балтыйскага мора. Асноўныя галіны прамысловасці — хімічная і харчовая, дрэваапрацоўчая і мэблевая, упаковачная. Шырока развітыя суднабудаванне і суднарамонт. Важнае месца ў эканоміцы горада займае сфера паслуг, у якую ўваходзяць партовыя, лагістычныя, турыстычныя і многія іншыя паслугі. У горадзе налічваецца каля 2,5 тысячы прадпрыемстваў.
Асноўныя замежныя інвестары паходзяць з Даніі, Швейцарыі, Германіі, Нарвегіі, ЗША, Індыі, Украіны і Канады. У 2002 годзе на ўскраіне горада, паблізу порта, была арганізавана свабодная эканамічная зона (СЕС) плошчай у 412 га. У рамках СЕС працавала, на канец 2010 года, 17 прадпрыемстваў, з іх 40 % былі замежнымі, а інвестыцыі ў СЕС перавысілі 400 млн еўра. Наладжана вытворчасць электронных прылад, пластыкавага посуду, архітэктурнага шкла, металічных канструкцый, харчовай упакоўкі, біядызельнага паліва. Таксама працуюць рыбаапрацоўчыя і металаапрацоўчыя прадпрыемствы[6]. Да буйных прадпрыемствай харчовай прамысловасці адносіцца бровар «Швітурыс», які дзейнічае з 1784 года. У цяперашні час ён належыць канцэрну «Carlsberg».
У Клайпедзе размешчаны нафтавы тэрмінал «Klaipedos Nafta». У 2014 годзе быў адкрыты Клайпедскі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу, пабудаваны Літвой самастойна ўсяго за 3 гады. Гэта першы тэрмінал ЗПГ у краінах Балтыі, які забяспечыць Літве энергетычную незалежнасць[7].
Транспарт
правіцьАўтамагістралі
правіцьКлапеда мае добра развітую сетку аўтадарог, якая звязвае горад з найбуйнейшымі гарадамі і прыморскімі курортамі Літвы. У Клайпедзе бяруць пачатак еўрапейскія магістралі E85 і E272.
Аўтамагістраль A1, якая праходзіць з паўднёвага ўсходу на паўночны захад Літвы, звязвае Клайпеду з найбуйнейшымі гарадамі краіны — Каўнасам і сталіцай Вільнюсам. Літоўская магістральная дарога A13 звязвае Клайпеду з курортам Палангай, міжнародным аэрапортам у Паланзе і вядзе ў латвійскі партовы горад Ліепая. Дарога, па якой праходзіць адміністрацыйная мяжа горада, служыць усходняй аб’язной дарогай Клайпеды, частка яе мае павялічаны хуткасны рэжым.
Аўтобусы
правіцьУ горадзе добра развіта аўтобусная сетка. Асноўным каардынатарам аўтобусных маршрутаў з’яўляецца грамадская ўстанова «Клайпедскі пасажырскі транспарт» (літ.: Klaipėdos kelevinis transportas). Установа для выканання сваіх функцый наймае перавозчыкаў, як прадпрыемства самакіравання «Клайпедскі аўтобусны парк», гэтак і прыватных перавозчыкаў. У аўтобусах квіткі каштуюць даражэй чым у кіёсках. Большасць мяшчан карыстаюцца электронным білетам. Таксама па горадзе курсіруюць маршрутныя таксі.
Новая аўтобусная станцыя пабудавана па прынцыпе дзяржаўнага-прыватнага партнёрства і належыць прадпрыемству самакіравання «Клайпедскі аўтобусны парк». Ад аўтобуснай станцыі ідуць аўтобусныя маршруты ў многія гарады Літвы, а таксама ў Рыгу і Рыжскі аэрапорт. Таксама ад аўтавакзалу курсіруюць маршрутныя таксі да Палангі і Палангскага аэрапорта.
Вядомыя асобы
правіць- Томас Венцлава (нар. 1937) — літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык.
- Вісвальдас Кульбокас (нар. 1974) — рымска-каталіцкі дзеяч, Апостальскі нунцый ва Украіне.
- Рымантас Грыгас (нар. 1962) — літоўскі баскетбольны трэнер.
Спорт
правіць- «Атлантас» — футбольны клуб.
- Гарадскі футбольны стадыён.
- Баскетбольны клуб «Нептунас»
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Magocsi, Paul Robert. «Historical Atlas of Central Europe». University of Washington Press. Seattle, 2002. p. 41. ISBN 0-295-98146-6.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ «About Us». Klaipeda Free Economic Zone.
- ↑ «Литва стала энергетически независимым государством». Настоящее время.
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/kudzi-kuji-japonija/3513
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/odesa-ukraina/3518
- ↑ https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-partneri/klaypeda-litva/
- ↑ https://akhmeta.gov.ge/en/node/348
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/gdyne-gdynia-lenkija/3508
- ↑ https://www.gdynia.pl/bip/miasta-siostrzane,1760/klajpeda,341503
- ↑ http://portal.debrecen.hu/varosunk/testvervarosok/klaipeda_testvervarosok.html
- ↑ https://www.debrecen.hu/hu/debreceni/testvervarosok/klaipeda
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/riugenas-zasnicas-vokietija/3519
- ↑ https://www.sassnitz.de/seite/204148/klaip%C3%A9da.html
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/kaliningradas-rusija/3509
- ↑ https://www.klgd.ru/city/pasport_07052021.pdf
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/klyvlendas-cleveland-jav/3511
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/kotka-suomija/3512
- ↑ http://www.kotka.fi/tietoa_kotkasta/kansainvalinen_toiminta
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/liubekas-lbeck-vokietija/3515
- ↑ https://www.luebeck.de/de/rathaus/partnerschaften/partnerstaedte.html
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/liepoja-liepaja-latvija/3514
- ↑ https://www.liepaja.lv/sadraudzibas-pilsetas/
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/manheimas-mannheim-vokietija/3516
- ↑ https://www.mannheim.de/de/stadt-gestalten/europa-und-internationales/partner-und-freundesstaedte/klaipeda
- ↑ https://nola.gov/mayor/news/archive/2018/20180105-pr-mayor-landrieu,-orleans,-france-mayor/
- ↑ https://www.klaipeda.lt/lt/meras/miestai-partneriai/scecinas-lenkija/3520
- ↑ https://bip.um.szczecin.pl/chapter_11296.asp?soid=FC52B7BD7A2141849DD6EC3177B83B53
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме [[Commons:Category:Памылка Lua: not enough memory.|Клайпеда]]
- Афіцыйная старонка горада Архівавана 15 красавіка 2006.
- Гісторыя Архівавана 14 лютага 2012. (ням.)
- Клайпедскі дзяржаўны марскі порт Архівавана 15 студзеня 2012. (руск.)
Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory. Памылка Lua: not enough memory.