Гдыня
Гды́ня — горад на правах павета на поўначы Польшчы ў складзе Паморскага ваяводства, размешчаны на беразе Балтыйскага мора. Горад разам з Гданьскам і Сопатам складае агламерацыю «Труймяста».
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершая згадка пра горад датуецца 1253 годам, тады гэта было рыбацкае паселішча, якое знаходзілася ва ўладанні кашубаў.
У 1309—1310 гадах горад заваяваны Тэўтонскім ордэнам, а з цягам часу ўвайшоў у склад Прусіі ў межах Польскага Каралеўства. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Гдыня апынулася ў складзе Прусіі, стала часткай Германскай імперыі.
У 1870 годзе насельніцтва горада склала прыблізна 1,200 жыхароў, Гдыня была папулярным турыстычным месцам з развітай сеткай гатэляў, рэстаранаў і кафэ. Пасля Версальскага дагавору горад разам з усёй Усходняй Прусіяй увайшлі ў склад Польскай Рэспублікі. У 1920 годзе ў горадзе будуецца порт.
Падчас Другой сусветнай вайны горад быў акупаваны нямецкімі вайскамі. Адразу пасля пачатку вайны. Гдыня была перайменавана ў Готэнгафен, у гонар готаў, старажытнага германскага племені. Гарадскі порт быў ператвораны ў нямецкую-ваенную базу.
Верф была пабудавана ў 1940 годзе. Гдыньскі порт стаў першаснай нямецкай марской базай, і будучы аддалены ад тэатру баявых дзеянняў, даў прытулак большасці з нямецкіх вялікіх караблёў. Але пад час вызвалення горада, порт быў моцна пашкоджаны бамбардзіроўкамі саюзнікаў. У сакавіку 1945 года Гдыня была вызвалена народнымі войскамі і ўключана ў склад Гданьскага ваяводства.
Адукацыя
правіцьУраджэнцы
правіць- Галіна Сямдзянава (1947—2011) — беларуская палітык і грамадская дзяячка.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка (польск.) (англ.) (шведск.)
- Труймяста
- ChefMoz Dining Guide — Гдыня Архівавана 7 лютага 2006.