Гданьск

горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Паморскага ваяводства

Гданьск (польск.: Gdańsk, з 1308 па 1466 і з 1793 па 1945 гады — Данцыг) — горад на правах павета на поўначы Польшчы, каля 500 000 жыхароў. Буйны порт на Балтыйскім моры, цэнтр прамысловасці, у прыватнасці нафтахімічнай і машынабудавання (развітыя суднабудаванне і сударамонт).

Горад
Гданьск
польск.: Gdańsk
кашубск.: Gduńsk
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Першая згадка
Ранейшыя назвы
1308—1466, 1793—1945: Данцыг
Горад з
Плошча
  • 266 ± 1 км²
Вышыня цэнтра
11 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 486 492 чал. (2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
58
Паштовыя індэксы
80-008–80-958
Аўтамабільны код
GD
TERC
2261011
Афіцыйны сайт
gdansk.pl (польск.)
Гданьск на карце Польшчы ±
Гданьск (Польшча)
Гданьск
Гданьск (Паморскае ваяводства)
Гданьск

Гісторыя

правіць

Гданьск упершыню згадваецца ў летапісе ў 997 годзе ў сувязі з місіяй святога Адальберта (Войцеха) у Прусію. Аднак па дадзеных археалагічных раскопак, селішча на месцы Гданьска існавала ўжо ў V стагоддзі. Немцы сталі сяліцца ў горадзе з XII стагоддзя.

14 лістапада 1308 года Гданьск быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна і быў далучаны да Прусіі. Горад быў пераназваны ў Данцыг.

У 1466 годзе, пасля заканчэння Трынаццацігадовай вайны Тэўтонскага ордэна з Польшчай, падчас якой Ордэн патрываў паразу, Гданьск быў уз’яднаны з Польшчай і яму была вернута яго першапачатковая назва. Аднак горад атрымаў ад польскага караля Казіміра шырокія прывілеі, дзякуючы якім яго залежнасць ад Польшчы фактычна апынулася намінальнай: горад самастойна выбіраў службовых асоб, вёў амаль незалежную вонкавую палітыку і валодаў манетнай рэгаліяй.

У 1660 годзе ў Аліўскім манастыры паблізу ад Гданьска была падпісана Аліўскі мірны дагавор.

У 1793 годзе, у выніку падзелу Рэчы паспалітай, Гданьск дастаўся Прусіі і зноў стаў Данцыгам.

У 1807 годзе Данцыг быў абвешчаны французамі вольным горадам, але пасля спусташальнай аблогі ў 1813 годзе быў вернуты Прусіі.

Пасля Першай сусветнай вайны Гданьск паводле Версальскага мірнага дагавора (1919) атрымаў статус вольнага горада і знаходзіўся пад кіраваннем Лігі Нацый. Дагавор таксама перадаваў Польшчы тэрыторыі, якія давалі ёй доступ да Данцыга, т. з. Данцыгскі калідор (або Польскі калідор), які адлучаў Усходнюю Прусію ад Германіі. Вялікую частку насельніцтва горада (95 %) складалі немцы, але палякі мелі права на свае ўласныя ўстановы, напрыклад школы, бібліятэкі і г. д. Акрамя таго, паводле Версальскага дагавора Польшчы было прадстаўлена вядзенне замежных спраў Данцыга і кіраванне чыгуначным паведамленнем вольнага горада. Польшчы было прадстаўлена права вольнага карыстання данцыгскімі воднымі шляхамі, докамі і інш. Данцыг уваходзіў у мытную зону Польшчы. З 1926 года Польшча, са згоды Лігі Нацый, утрымоўвала ў гавані Данцыга склад ваеннай падрыхтоўкі пад аховай польскіх вайскоўцаў.

У 1939 годзе нацысцкая Германія запатрабавала ад Польшчы вярнуць горад, а таксама падаць Германіі шлях у абыход Данцыгскага карыдора для сувязі з Усходняй Прусіяй. Адмова Польшчы стала фармальнай падставай да пачатку Другой Сусветнай вайны.

Пасля вайны, па рашэнні патсдамскай канферэнцыі Усходняя Прусія была ліквідаваная. Яе паўднёвая частка, прыкладна 2/3 агульнай тэрыторыі, у тым ліку і Гданьск, была перададзеная Польшчы. Нямецкае насельніцтва было дэпартавана.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
2015 462 249
2017 464 254
2021 486 022 [3]
2023 486 492 [2]

Славутасці

правіць

Гістарычныя часткі Гданьска ўключаюць галоўны і стары горад у Гданьску[4], Вестэрплатэ і Аліву.

Вядомыя асобы

правіць

Беларусы ў Гданьску

правіць

Дзейнічае беларускае культурнае таварыства «Хатка».

У верасні 2023 года Гданьск прыняў Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

Фотаздымкі

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць
Памылка Lua: not enough memory.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б https://it-ch.topographic-map.com/map-hmdcmt/Danzica/?zoom=19&center=54.34773%2C18.65102&popup=54.34788%2C18.65101
  2. а б Галоўная статыстычная служба Польшчы — 1918.
  3. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042214361011-0933016?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
  4. Główne i Stare Miasto Gdańsk – odkrywamy Gdańską Starówkę(нявызн.) (25 мая 2023). Праверана 19 жніўня 2023.
  5. Bazylika Mariacka w Gdańsku(нявызн.) (19 лістапада 2022). Праверана 19 жніўня 2023.
  6. Fontanna Neptuna w Gdańsku(нявызн.) (16 снежня 2022). Праверана 19 жніўня 2023.
  7. Brama Żuraw w Gdańsku(нявызн.) (2 мая 2023). Праверана 19 жніўня 2023.
  8. Zielona Brama w Gdańsku(нявызн.) (21 чэрвеня 2023). Праверана 19 жніўня 2023.
  9. Złota Brama w Gdańsku(нявызн.) (11 ліпеня 2023). Праверана 19 жніўня 2023.
  10. Złota Kamienica w Gdańsku(нявызн.) (27 снежня 2022). Праверана 19 жніўня 2023.
  11. Ulica Mariacka w Gdańsku(нявызн.) (20 снежня 2022). Праверана 19 жніўня 2023.
  12. а б в г д е ё ж з official website
  13. official website
  14. official website
  15. а б в г д е ё ж official website
  16. official website
  17. http://www.gdansk.pl/urzad/wspolpraca,1620.html
  18. https://www.gdansk.pl/urzad-miejski/biuro-prezydenta/wilno-litwa,a,1667
  19. https://www.gdansk.pl/urzad-miejski/kancelaria-prezydenta/miasta-partnerskie,a,1620
  20. https://www.klgd.ru/city/twins/
  21. official website
  22. official website
  23. official website
  24. official website
  25. official website
  26. official website
  27. official website

Спасылкі

правіць