Вісла
Ві́сла (польск.: Wisła) — самая вялікая рака Польшчы.
Вісла | |
---|---|
польск. Wisła | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1068 км |
Басейн | 198 500 км² |
Расход вады | 1 090 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Заходнія Карпаты |
• Каардынаты | 49°36′21″ пн. ш. 19°00′13″ у. д.HGЯO |
Вусце | Балтыйскае мора |
• Каардынаты | 54°21′42″ пн. ш. 18°57′07″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Гданьская бухта |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва Вісла з індаеўрапейскага *ṷeis- / ṷis- «цячы».
З гэтага ж кораня таксама літоўскае viešmuo «ручай», ад якога літоўскія рачныя назвы Vieša, Viešmuo, латышская Viesīte[1], а на тэрыторыі цяперашняй Беларусі з ім звязаныя гідронімы Вісяты, Віхра, Віхолка[2][3][4].
Нямецкая назва Віслы мяркуецца запазычаннем з мовы паўднёвых прусаў: прабалцк. *Vīs-tl-ā > пруск. Vīs-kl-ā > Vīkslā > ням. Weichsel[5].
Дакладнейшая за індаеўрапейскую этнічная атрыбуцыя назвы Вісла на сёння не адольная. Назва можа быць кельцкай, славянскай, балцкай з паходжання. Адзначаецца прысутнасць балцкіх гідронімаў на працягу цячэння Віслы[6].
Гідраграфія
правіцьДаўжыня 1068 км, плошча басейна 198,5 тыс. км². Пачынаецца ў Заходніх Карпатах, упадае ў Гданьскі і Віслінскі залівы Балтыйскага мора.
Галоўныя прытокі: Дунаец, Віслока, Заходні Буг, Вепш, Сан (справа), Піліца, Брда (злева).
У вярхоўях Вісла — бурны горны паток; ніжэй за горад Кракаў, прыняўшы шэраг прытокаў з Карпат, робіцца мнагаводнай (шырыня русла каля ўпадзення Дунайца 200 м, ніжэй Сана 600—1000 м). У сярэднім і ніжнім цячэнні — тыповая раўнінная рака, цячэ па шырокай, месцамі тэрасаванай даліне.
Рэчышча на значным працягу звілістае, месцамі падзяляецца на рукавы і пратокі, вызначаецца няўстойлівасцю, шматлікімі мелямі і перакатамі.
Ад г. Торунь берагі штучна замацаваныя ад размываў. За 50 км ад мора Вісла падзяляецца на рукавы (Ногат, Мёртвая Вісла і інш.), утвараючы вялізную дэльту (Жулавы). Частка дэльты, якая ляжыць ніжэй ўзроўню мора, засцерагаецца дамбамі.
Жыўленне мяшанае. Разліў вясной ад раставання снегу, летнія паводкі ад дажджоў у Карпатах. Сярэднегадавы расход вады каля Варшавы 600 м³/с, у нізоях — 1090 м³/с. Каля г. Улацлавак ГЭС.
Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Злучана прытокамі і каналамі з рэкамі Дняпро, Одра, Нёман. На Вісле — гарады Кракаў, Варшава, Плоцк, Торунь, Улацлавак, Тчэў; у дэльце Гданьск. У 1918-26 і 1939 годзе на рацэ дзейнічала Віслінская флатылія ВМФ Польшчы (базіравалася ў г. Торунь).
Заўвагі
правіць- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1134.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50-51.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 910—911.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. C. 521.
- ↑ В. Э. Орел. Неславянская гидронимия бассейнов Вислы и Одера // Балто-славянские исследования. 1988—1996. М., 1997. С. 332—358.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вісла