Вісяты (возера)
Вісяты — возера на мяжы Мёрскага і Браслаўскага раёнаў Віцебскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Вята, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Вісяты.
Вісяты | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 144,0[1] м |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 0,9 км |
Плошча | 1,05 км² |
Аб’ём | 0,0044 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,1 км |
Найбольшая глыбіня | 14,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 16,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Назва
правіцьНазва Вісяты балцкага паходжання.
Паводле формы найбліжэйшы аналаг — назва літоўскай ракі Visinčià (на ўсход ад літоўскага Шальчынінкая), на якую паўплывала паланізаваная форма Wisińcza[2].
Больш аўтэнтычны варыянт корня ў літоўскіх гідронімах Viešinta, Viešintas. Таго ж паходжання і назва ракі Вясеча (рус. Весеча) на захадзе ад вытокаў дзвінскай ракі Таропы[3]. Той жа корань у літоўскіх Vieša, Viešmuo, у латышскім Viesīte.
Звязана з літоўскім viešmuo «ручай»[4]. Далей да індаеўрапейскага кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога таксама рачныя назвы Віхолка, Вісла, Віхра[5][6].
Адпачатная балцкая форма назвы возера Вісяты аднаўляецца як *Veisintas[7]. Літоўскім моўным варыянтам было б *Veišintas (які даў засведчаныя Viešinta, Viešintas), але на Паазер’і паабапал Дзвіны (як справа, так і злева) засведчаны пераход š > s, як і ў назве Асвея. Гэта лічыцца следам балцкіх гаворак тыпу селійскіх[8].
Корань пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -nt-, як і ў назве ракі *Sirinčia (> Страча), возера Дрывяты (< *Druvintas), таксама ў балцкіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, Ušantė[9].
Паблізу Вісятаў — вёска Пушалаты, ад літоўскага pušalotas «сасоннік» (< pušis «сасна»).
Апісанне
правіцьПлошча паверхні возера 1,05 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Найбольшая глыбіня 14,5 м, сярэдняя — 4,2 м. Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Аб’ём вады 4,4 млн м³. Плошча вадазбору 16,2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны ўзвышаныя, месцамі стромкія, пераважна пад хмызняком. Берагавая лінія звілістая. У паўночна-заходняй частцы возера востраў плошчай 0,2 га. Дно да глыбіні 2 м пясчанае або глеістае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана каналам з возерам Укля.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, акунь, джгір і іншыя рыбы.
Крыніцы
правіць- ↑ Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 910—911.
- ↑ Р. А. Агеева. Гидронимия Русского Северо-Запада как источник культурно-исторической информации. Москва, 2004. С. 188.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1134.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50—51.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 546.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 910.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 879—944.
Літаратура
правіць- Вісяты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)