Ян Гевелій
Ян Гевелій (ням.: Johannes Hevel, польск.: Jan Heweliusz, 28 студзеня 1611, Гданьск — 28 студзеня 1687, Гданьск) — польскі астраном, канструктар тэлескопаў, кіраўнік горада Гданьска і спадчынны півавар.
Ян Гевелій | |
---|---|
Jan Heweliusz | |
| |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1611[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 1687[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Elisabeth Hevelius[d] |
Род дзейнасці | астраном, прадпрымальнік, картограф, brewer |
Навуковая сфера | астраномія |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Gottfried Kirch[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
![]() |
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Правіць
Заснавальнік селенаграфіі. Стварыў першыя падрабязныя карты Месяца (у творы «Селенаграфія, або Апісанне Месяца», 1647), адкрыў аптычную лібрацыю Месяца, фазы Меркурыя. Склаў першы сістэматычны агляд усіх назіраных камет, каталог становішчаў 1564 зорак. Адкрыў 4 каметы, вылучыў 11 новых сузор’яў. Вырабляў секстанты, квадранты без оптыкі (для дакладных вымярэнняў), рэфрактары даўжынёй да 70 м («паветраныя трубы»). Пабудаваў абсерваторыю ў Гданьску, якую апісаў у творы «Нябесная машына» (1673).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Johannes Hevelius // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Гевелий Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура Правіць
- Гевелій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Гевелій
- Куликовский П. Г. Ян Гевелий // Историко-астрономические исследования, вып. VII. Москва, 1961. С. 258—288. // на pawet.net