Сопат (Польшча)
горад у Польшчы
Со́пат[1] (польск.: Sopot, кашубск.: Sopòt), Цопат (ням.: ⓘ) — горад і марскі курорт на поўначы Польшчы, у Паморскім ваяводстве, на Балтыйскім узбярэжжы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Сопат размешчаны паміж Гданьскам і Гдыняй, утвараючы разам з імі агламерацыю Труймяста (Трайны горад), якая фактычна з’яўляецца суцэльным горадам з агульным насельніцтвам прыкладна ў мільён чалавек.
Горад быў вядомы ў часы ПНР конкурсамі песень, якія праводзіліся з 1961 года ў так званай Лясной оперы (амфітэатры). У горадзе знаходзіцца самы доўгі ў Еўропе драўляны пірс.
У 2022 годзе ў Сопаце быў зафіксаваны адзін з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя ў Польшчы, які склаў 1,7% (усяго каля 300 асоб на ўвесь горад).
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Сопат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).