Амфітэа́тр (ад грэч. άμφιθέατρον — «вакол», «тэатр», запазычана праз ням.: Amphitheater ці фр.: amphitéâtre) — старажытнарымская эліпсападобная пабудова для правядзення разнастайных масавых гледзішчаў і спаборніцтваў (гладыятарскіх баёў, звярынага цкавання, тэатралізаваных відовішчаў і г. д.), якая ўяўляе сабой круглы тэатр  (англ.) без даху. Вакол круглай ці авальнай арэны прыступкападобна ўзвышаюцца шэрагі сядзенняў. Увесь будынак акружаны высокімі сценамі або паглыблены ў зямлю.

Найбольш вядомым і найбуйнейшым амфітэатрам з’яўляецца Калізей у Рыме (пабудаваны ў 80 годзе), які змяшчаў да 50 тысяч гледачоў.

Па такой жа схеме будаваліся таксама арэны для карыды ў Іспаніі.

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць