Амфітэатр Флавіяў (лац.: Amphitheatrum Flavium), Калізей (лац.: Colosseum) — самы вялікі са старажытнарымскіх амфітэатраў, з’яўляецца адным з найбольш прыкметных збудаванняў свету. Знаходзіцца ў Рыме, у лагчыне паміж Эсквілінскім, Палацінскім і Цэліеўскім узгоркамі, на месцы сажалкі, што адносілася да «Залатога дому» Нерона. Ён лічыцца адным з найбуйнейшых твораў рымскай архітэктуры і рымскай тэхнікі. Займаючы месца на ўсход ад рымскага форума, яго будаўніцтва пачалося ў 72 годзе н.э.[1] пры імператары Веспасіяне і было завершана ў 80 годзе н.э. пад кіраваннем імператара Ціта,[2] з наступнымі зменамі, якія быў зроблены падчас панавання Даміцыяна.[3] Назва «Амфітэатр Флавіяў» паходзіць ад прозвішчаў імперытараў Веспасіяна і Ціта.

Калізей*
Colosseum**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып Амфетэатр
Крытэрыі i, ii, iii, iv, vi
Спасылка 91
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1980  (4-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Здольны змясціць 50 тысяч гледачоў,[4][5] Калізей выкарыстоўваўся як месца правядзення гладыятарскіх баёў і публічных відовішчаў, як макетных марскіх бітв, жывёльнага палявання, кары, перапастаноўцы вядомых бітв, і драмаў, заснаваных на антычнай міфалогіі. Будынак перастаў выкарыстоўвацца для забавак у эпоху ранняга Сярэднявечча. Пазней будынак быў паўторна выкарыстання для іншых мэтаў, як забеспячэнне жыллём, майстэрні, памяшкання для рэлігійнага ордэна, крэпасці, кар'ер, і хрысціянскай святыні.

Нягледзячы на тое, што ў XXI стагоддзі ён застаецца часткова разбураным з-за пашкоджанняў, атрыманых разбуральнымі землетрасеннямі і злодзеямі-рабаўнікамі камення, Калізей з’яўляецца знакавым сімвалам імператарскага Рыма. Гэта адна з самых папулярных турыстычных славутасцей Рыма і да гэтага часу мае цесныя сувязі з Рымска-каталіцкай царквой, бо кожную страсную пятніцу Папа прыводзіць паходнямі «Крыжовы шлях» працэсіі, якая пачынаецца ў раёне Калізея.[6] Калізей намаляваны на італьянскай версіі еўра манеты пяці цэнтаў.

Гісторыя

правіць

Старажытнасць

правіць
 
Карта цэнтра Рыма ў часы Рымскай імперыі, з Калізеем у верхнім правым вуглу

Будаўніцтва Калізея пачалося падчас кіравання імператара Веспасіяна,[3] каля 7072 гадоў нашай эры. Месцам будаўніцтва быў абраны плоскі вучастак у нізкай даліне паміж Цэліянам, Эсквілінам і Палацінам, праз які працякай ручай. У II стагоддзі да н.э. гэты раён быў ужо шчыльна заселены. Ён быў разбураны Вялікім пажарам у Рыме ў 64 годзе, пасля чаго Нерон захапіў значную частку тэрыторыі і аб’явіў яе сваім даменам. Ён пабудаваў у гэтым месцы грандыёзны асабісты палац «Залаты дом» лац.: Domus Aurea, перад якім ён стварыў штучныя азёры, акружанага павільёнамі, садамі і порцікамі. Існуючы акведук Aqua Claudia быў пашыраны для падачы вады на ў палац, а побач з уваходам у палац была пабудавана вялізная статуя Калос Нерона.[7]

Нягледзячы на тое, што Калёс быў захаваны, вялікая частка Залатога дому была разбурана. Возера было зарыта, а зямля стала месца будаўніцтва новага амфітэатра Флавія. Гладыятарскія школы і іншых будынкі былі пабудаваны паблізу ад Калізея, у месцы былога размяшчэння Залатога дому. Паводле рэканструяванага надпісу, знойдзенага на месцы «імператар Веспасіан загадаў пабудаваць новы амфітэатр па грошы, якія ён атрымаў з сваёй долі здабычы». Лічыцца, што гэта абазначае, што былі атрыманы з велізарнай колькасці скарбаў захопленых рымлянамі пасля іхняй перамогі ў Вялікім яўрэйскім паўстанні ў 70 годзе нашай эры. Калізей можа быць такім чынам інтэрпрэтаваны як вялікі трыўмфальны помнік, пабудаваны ў рымскай традыцыі святкавання вялікіх перамогаў. Рашэнне Веспасіяна пабудаваць Калізей на месцы возера і палаца Нерона, можа таксама разглядацца як папулісцкі жэст вяртання да людзей раёна горада, які Нерон вылучыў для ўласнага выкарыстання. У адрозненне ад многіх іншых амфітэатраў, якія былі размешчаны на ўскраіне горада, Калізей быў пабудаваны ў цэнтры горада, у сутнасці, што змясціла яго ў прамым і пераносным сэнсе ў самым сэрцы Рыма.

Калізей быў дабудаваны да трэцяга паверху на момант смерці Веспасіяна ў 79 годзе. Верхні ўзровень быў завершаны падчас панавання яго сына Ціта ў 80 годзе. Дыян Касій распавядае, што больш за 9 тысячы дзікіх жывёл былі забіты падчас першых гульняў у амфітэатры. Будынак быў перабудаваны Даміцыянам, малодшым сынам Веспасіяна, які пабудаваў Гіпагей, серыю падземных тунэляў, якія выкарыстоўваліся, як месца размяшчэння жывёл і рабоў. Ён таксама дадаў галерэю паўзверх Калізея, каб павялічыць яго ўмяшчальнасць.

У 217 годзе Калізей быў моцна пашкоджаны буйным пажарам, які быў выкліканы маланкай. Пажар знішчыў драўляныя верхнія ўзроўні інтэр'еру амфітэатра. Ён не быў цалкам адрамантаваны да 240 года. У 250 або 252 годзе, а затым у 320 годзе быў зроблены далейшы рамонт будынка. Паводле запісам аднаўленне розных частак Калізея праходзілі падчас панавання імператараў Феадосія II і Валентыніяна III, магчыма, для рамонту пашкоджанняў, які былі выкліканы моцным землетрасеннем у 443 годзе. Арэна працягвала выкарыстоўвацца як месца правядзення барацьбы і ў VII стагоддзі. Апошні гладыятарскі бой згадваецца каля 435 года. Паляванне жывёл працягвалася прынамсі да 523 года, калі Аніцый Максім адсвяткаваў сваё прызначэнне на пасаду консула, за што быў раскрытыкаваны каралём Тэадорыхам Вялікім за высокае растрачанне сродкаў на святкаванне.

Сярэднявечча

правіць
 
Карта сярэднявечнага Рыма з выявай Калізея

Калізей меў некалькі радыкальных змяненняў у выкарыстанні падчас сярэднявечнага перыяду. Да канца VI стагоддзя невялікая царква была пабудавана ў структуры амфітэатра, хоць гэта, мабыць, не дало ніякага канкрэтнага рэлігійнага значэння будынку ў цэлым. Арэна была пераўтворана ў могілкі. Шматлікія прасторы ў скляпеністых аркадах пад сядзеннямі былі ператвораны ў жыллё і майстэрні, і ўлічваліся як арэндныя памяшканні ў канцы XII стагоддзя. Каля 1200 года сям'я Франжыпані ўмацавала Калізей і, мабыць, выкарыстоўвала яго ў якасці замка.

Цяжкія страты быў нанесены Калізею моцным землетрасеннем 1349 года, у выніку чаго знешні бок на поўдні збудавання, яки ляжаў на менш стабільнай мясцовасці, быў разбураны. Большая частка камянёў з таго боку паўторна выкарыстоўвалася ў будаўніцтве палацаў, цэркваў, бальніцаў і іншых будынкаў у іншых месцах Рыма. Рэлігійны ордэн пераехаў у паўночную траціну Калізея ў сярэдзіне XIV стагоддзя і працягваў жыць у ім да пачатку XIX стагоддзя. У сярэдзіне амфітэатр быў шырока пазбаўлены камення, які ішоў на паўторнае будаўніцтва іншых будынкаў у іншых месцах горада, або, як у выпадку з мармурам, быў спалены, дзеля атрымання нягашанай вапны.[7] Бронзавыя заціскі, якія замацоўвалі каменныя блокі адзін з адным, былі вырваны са сцен у многіх месцах, пакідаючы шматлікія воспіны, якія існуюць і да гэтага часу.

Сучаснасць

правіць
 
«Інтэр'ер Калізея ў Рыме». Томас Коўл, 1832 год. На карціне добра бачны крыж унутры арэны і буйная расліннасць, якая была выдалена пазней у XIX стагоддзі.
 
Калізей на гравюры Джавані Батыста Піранезі. 1757 год.

Падчас XVI і XVII стагоддзя, каталіцкія ўлады імкнуліся надаць Калізею прадуктыўную ролю. Гэтак Папа Сікст V планаваў ператварыць будынак у ваўняную фабрыку, каб забяспечыць занятасць для прастытутак Рыма, аднак гэтая прапанова правалілася з-за заўчаснай смерці папы.[8] У 1671 кардынал Альтыеры прапанаваў выкарыстоўваць будынак як арэну для бою быкоў, ад выклікаўшы грамадскі рэзананс гэтаю ідэяй, кардынал паспешліва адмовіўся ад прапановы.

У 1749 годзе Папа Бенедыкт XIV адобрыў у якасці афіцыйнай палітыкай Царквы той факт, што Калізей з’яўляецца святым месцам, дзе былі забіты першыя хрысціяне. Ён забараніў выкарыстанне Калізея ў якасці кар'еру і асвяціў будынак, загадаўшы ўсталяваць крыж, заявіўшы, што будынак асвечаны крывёю хрысціянскіх мучанікаў, якія там загінулі. Аднак няма ніякіх гістарычных сведчанняў, каб падтрымаць заяву Бенедыкта, і няма нават ніякіх доказаў таго, што хто-небудзь да XVI стагоддзя выказваў падобную здагадку. Такім чынам няма ніякіх гістарычных падстаў для такой здагадкі. Пазней Папа быў ініцыятарам розных праектаў стабілізацыі і аднаўлення Калізея, правёўшы выдаленне з будынку расліннасці, якая пагражала пашкодзіць яго далей. Фасад быў узмоцнены цэглай у 1807 і 1827 гады, а рамонт інтэр'еру быў зроблены ў 1831, 1846 і 1930 гадах. Ніжнія паверхі арэны былі часткова раскапаныя ў 18101814 і 1874 гадах, і цалкам выкапана ў 1930 годзе, у часы панавання ў Італіі Беніта Мусаліні.[7]

Калізей з’яўляецца сёння адной з самых папулярных славутасцей Рыму для турыстаў, атрымліваючы мільёны наведвальнікаў штогод. Наступствы забруджвання навакольнага асяроддзя і агульнага пагаршэння з цягам часу выклікала выпрацоўку плану рэстаўрацыі, якая была ажыццёўлена ў перыяд паміж 1993 і 2000 гадамі, пры агульным кошце ў 40 млрд італьянскіх ліраў. У апошнія гады арэна стала сімвалам міжнароднай кампаніі супраць смяротнага пакарання, якое было скасавана ў Італіі ў 1948 годзе. Некалькі дэманстрацый супраць смяротнага пакарання адбыліся ў пярэдняй частцы Калізея ў 2000 годзе. З таго часу, як жэст супраць смяротнага пакарання, мясцовыя ўлады Рыма змяняюць колер начнога асвятлення Калізея ад белага да залатога, калі чалавек прысуджаны да смяротнага пакарання ў любой кропцы свету атрымлівае змякчэння прысуду або цалкам вызваляецца,[9] або, калі юрычна адмяняецца смяротнае пакаранне ў якім-небудзь рэгіёне. Зусім нядаўна, Калізей быў асвечаны ў залаты колер, калі смяротнае пакаранне было адменена ў амерыканскім штаце Нью-Мексіка ў красавіку 2009 года.[10][11]

З-за дрэннага ўнутраннага стану арэны, немэтазгодна выкарыстоўваць Калізей на сёння для правядзення буйных мерапрыемстваў, бо толькі некалькі сотняў гледачоў могуць быць размешчаныя ў часовых трыбунах. Тым не менш, вялікая колькаьсц канцэртаў была праведзена звонку арэны, выкарыстоўваючы Калізей у якасці фону.

Архітэктура

правіць
 
Унутры Калізея

Падобна на іншыя рымскія амфітэатры, амфітэатр Флавія прадстаўляе ў плане эліпс, сярэдзіна якога занята арэнай і навакольнамі да яе канцэнтрычнымі колцамі месцаў для гледачоў. Ад усіх збудаванняў такога роду Калізей адрозніваецца сваёй велічынёй. Гэта самы грандыёзны антычны амфітэатр: даўжыня яго вонкавага эліпса складае 524 метры, вялікая вось — 187,77 метраў, малая вось — 155,64 метраў, даўжыня арэны — 85,75 метраў, яе шырыня — 53,62 метраў; вышыня яго сценаў — ад 48 да 50 метраў. Пры такіх памерах ён быў здольны змясціць у сябе каля 50 тысяч гледачоў. Амфітэатр Флавія быў пабудаваны на падмурку таўшчынёй у 13 метраў.

Сцены Калізея ўзведзеныя з буйных кавалкаў або блокаў з траверцінавага каменю або траверцінавага мармуру, які здабывалі ў бліжэйшым горадзе Цівалі. Блёкі злучаліся паміж сабой стальнымі сувязямі агульнай вагой прыкладна ў 300 тонаў[7]; для ўнутраных частак ужывалі таксама мясцовы туф і цэглу. Пры пабудове Калізея былі выкарыстаны тыповыя для рымскай архітэктуры ардэрныя аркады з ардэрнай суперпазіцыі.

 
Калізей у разрэзе

Архітэктурна-лагістычнае рашэнне, прымяненае ў Калізеі і атрымаўшая назва vomitoria (ад лац. Vomere — «вывяргаць»), прымяняецца пры будаўніцтве стадыёнаў да гэтага часу: мноства ўваходаў размяшчаюцца раўнамерна па ўсім перыметры будынка. Дзякуючы гэтаму публіка магла запоўніць Калізей за 15 хвілін і пакінуць іх за 5 хвілін. Калізей меў 80 уваходаў, з якіх 4 былі прызначаны для вышэйшай знаці і вялі ў ніжні шэраг. Простыя гледачы ўваходзілі ў амфітэатр з-пад арак ніжняга паверха, пазначаных лічбамі ад I да LXXVI, і падымаліся да сваіх месцаў па лесвіцах, якіх было таксама 76. Гэтыя месцы былі размешчаны вакол усёй арэны ў выглядзе шэрагаў каменных лавак, узнімальных адна над іншай (лац.: gradus). Ніжні шэраг, або подыум (лац.: podium), быў прызначаны выключна для імператара, яго сямейства, сенатараў і вясталак, прычым імператар меў асаблівае, узвышанае сядзенне (лац.: pulvinar). Подыум адасобліваўся ад арэны парапетам, досыць высокім для таго, каб засцерагчы гледачоў ад нападу выпушчаных на арэну жывёл. Далей ішлі месцы наогул для публікі, якія ўтвараюць тры ярусы (лац.: maeniana), адпаведна ярусам фасаду будынка. У першым ярусе, які заключае ў сабе 20 шэрагаў лавак (зараз цалкам разбураных), сядзелі гарадскія ўлады і асобы, якія належаць да саслоўя коннікаў; другі ярус, які складаўся з 16 шэрагаў лавак, прызначаўся для людзей, якія маюць правы рымскага грамадзянства. Сцяна, аддзяляўшая другі ярус ад трэцяга, была даволі высокай, лавы ж трэцяга яруса былі размешчаны на больш крутой нахільнай паверхні; гэта прылада мела на мэце даць наведвальнікам трэцяга ярусаў магчымасць лепш бачыць арэну і ўсё, што адбываецца на ёй. Гледачы трэцяга ярусаў належалі да ніжэйшых саслоўях. Над гэтым ярусам знаходзіўся порцік, які апяразвае ўсю акружнасць будынка і прымыкае адным сваім бокам да яго знешняй сцяны.

На яго даху, падчас паказу, змяшчаліся матросы імператарскага флоту, камандзіраваныя для нацягвання над амфітэатрам вялізнага тэнта для абароны гледачоў ад пякучых прамянёў сонца або ад непагадзі. Тэнт прымацоўваўся з дапамогай лінаў да мачтаў, расстаўленых па верхнім краю сцяны. У многіх месцах знешняга карнізу яшчэ да гэтага часу бачныя адтуліны, праз якія праходзілі такія мачты, якія абапіраліся сваім ніжнім канцом у камяні з сцяны, як бы кранштэйны, якія да гэтага часу з’яўляюцца ацалелымі там, дзе яшчэ захаваўся чацвёрты паверх. Месцы для гледачоў падпіраюць знізу магутная скляпеністая канструкцыя, якая заключае ў сабе праходныя калідоры (лац.: itinera), камеры рознага прызначэння і лесвіцы, якія вядуць у верхнія ярусы.

Месцы для сядзення

правіць
 
Выгляд на Калізей з Апіянавага пагорка

Згодна з хранографам 354 года, амфітэатр умяшчаў у сябе каля 87 тысяч чалавек, аднак паводле сучасных падліках, Калізей быў здольны змясціць толькі 50 тысяч чалавек. Месцы для сядзення былі падзелены на ўзроўні, кожны з якіх быў прызначаны для пэўнага саслоўя ці групы людзей. На поўначы і поўдні размяшчаліся месцы для імператара і вясталак, гэтыя месцы забяспечвалі добры від на арэну. На гэтым жа ўзроўні знаходзіліся месцы для сенатараў, якім дазвалялася прыносіць з сабой свае крэслы. Вельмі характэрна, што на некаторых месцах для сената можна знайсці высечаныя імёны сенатараў V стагоддзя, якія, відаць, служылі для рэзервацыі месцаў. Вышэй на ўзровень для сената былі месцы для саслоўя коннікаў, а вышэй коннікаў размяшчаліся грамадзяне Рыма, падзеленыя на дзве катэгорыі: для заможных грамадзян, якія знаходзіліся адразу вышэй ваяроў, і маламаёмных грамадзян, якія размяшчаліся яшчэ вышэй рымскай шляхты.

Пазней, у часы панавання імператара Даміцыяна, быў прыбудаваны высокі ўзровень, прызначаўшыся для бедных грамадзян, рабоў і жанчын. У большасці, гэта былі стаячыя месцы. Акрамя таго, некаторым групам людзей быў наогул забаронены ўваход у Калізей, у прыватнасці магільшчыкам, акцёрам і былым гладыятарам.[7]

Суседнія будынкі

правіць

Калізей у былыя часы меў развітую інфраструктуру. У дадатак да амфітэатру, многія іншыя будынкі, якія размяшчаліся паблізу былі звязаны з гульнямі і амфітэатрам. Адразу на ўсход ад Калізея размяшчаюцца рэшткі Людус Магнус (лац.: Ludus Magnus), навучальнай школы для гладыятараў. Гэты будынак быў звязаны з Калізеем па падземным пераходзе, каб забяспечыць лёгкі шлях пераходу гладыятараў да арэны. Людус Магнус меў сваю меншую арэну для навучання, якое само па сабе з’яўлялася папулярным месцам для рымскіх гледачоў. Іншыя навучальныя ўстановы для гладыятараў размяшчаліся ў тым жа раёне, у тым ліку Людус Матуцынус (лац.: Ludus Matutinus), дзе навучаліся байцы з жывёламі, а таксама дакаўскія і гальскія школы.

Таксама непадалёк ад Калізея быў арсенал (лац.: Armamentarium), які ўключаў памяшканні для захоўвання зброі; Сумум Харагіум (лац.: Summum Choragium), дзе захоўвалася тэхніка, бальніца (лац.: Sanitarium), дзе меліся сродкі для лячэння параненых гладыятараў, і Спалярыум (лац.: Spoliarium), дзе ўтылізаваліся трупы гладыятараў.

Па ўсім перыметры Калізея, на адлегласці 18 метраў ад перыметра, меўся шэраг паведамляльных высокіх каменняў, з якіх засталося толькі пяць на ўсходнім баку ад амфітэатру. існуюць розныя тлумачэнні на конт іх функцыі, магчыма яны адзначалі рэлігійныя межы, або з’яўляліся знешняй мяжой для праверкі квіткоў або як апора для навесу або казырку.[7] Прама побач з Калізеем размяшчаецца Трыўмфальная арка імператара Канстанціна.

Хрысціяне і Калізей

правіць
 
«Апошнія пацеры хрысціянскіх мучанікаў» працы Жана-Леона Жэрома (1883)

Няма прамых гістарычных дакументаў ці захаваных рэчыўных доказаў таго, што Калізей выкарыстоўваўся як месца пакарання хрысціян.[12][13]

У Раннім Сярэднявеччы Калізей, відавочна, не разглядаўся як святое месца. Яго выкарыстанне ў якасці крэпасці, а потым як кар'ера, дэманструе, што будынку надавалася мала духоўнага значэння. У той самы час месцы, звязаныя з хрысціянскімі мучанікамі, звычайна шырока шанаваліся. Між тым Калізей не ўваходзіў ані ў лік складзеных маршрутаў пілігрымаў, ані ў іншыя працы, як твор XII стагоддзя «Цуды горада Рыма» (лац.: Mirabilia Urbis Romae), які сцвярджае, што цырк Фламінія, а не Калізей, выкарыстоўваўся ў якасці месца катавання хрысціянскіх мучанікаў. Частка Калізея была месцам размяшчэння хрысціянскага ордэна Святога Сальватора, але, мабыць, месца гэта было абрана без уліку нейкіх рэлігійных прычын.

Згодна з крыніцамі, толькі з XVI і XVII стагоддзяў Калізей пачаў разглядацца як месца, якое мае дачыненне да хрысціянскіх мучанікаў. Папа Пій V, раіў пілігрымам захоўваць пясок з арэны Калізея як рэліквію, якая прасякнутая крывёю закатаваных вернікаў. Асаблівую папулярнасць гэтая тэорыя набыла амаль праз стагоддзе, дзякуючы Фіяравантэ Марцінелі, які паставіў Калізей на чале спісу святых месцаў, звязаных з мучанікамі, у сваёй кнізе 1653 года «Рым ад паганскіх абрадаў» (лац.: Roma ex ethnica sacra).

Кніга Марцінелі, відавочна, аказала ўплыў на грамадскую думку, бо адказам на прапанову кардынала Альцьеры праводзіць у Калізеі баі быкоў было абурэнне і грамадскі розгалас. Пасля спрэчкі, якая адбылася неўзабаве пасля гэтага, перакананы Папа Клімент X загадаў закрыць знешнія аркады Калізея і аб’явіў іх святым месцам, хоць здабыча камення тут яшчэ працягвалася некаторы час.

На просьбу святога Леанарда з Порта Маўрыцыа, Папа Бенедыкт XIV забараніў здабычу камення і матэрыялаў у Калізеі і ўсталяваў хросны шлях вакол арэны, які праводзіўся да лютага 1874 года. Святы Бенедыкт Іосіф Лабр правёў апошнія гады свайго жыцця ў сценах Калізея, жывучы толькі на міласць да сваёй смерці ў 1783 годзе. Некалькі разоў у XIX стагоддзі Папы фінансавалі рамонтна-рэстаўрацыйныя працы ў Калізеі. Збудаванне і сёння шчыльна захоўвае сувязь з хрысціянствам. Крыжы знаходзяцца ў некалькіх кропках вакол арэны і кожную вялікую пятніцу Папа асабіста водзіць працэсіі «Крыжовага шляху» да амфітэатра.

Выкарыстанне

правіць
 
«Pollice verso» працы Жана-Леона Жэрома (1872)

Калізей выкарыстоўваўся як месца правядзення гладыятарскіх баёў, а таксама для шэрагу іншых мерапрыемстваў.[14] Усе мерапрыемствы ладзіліся прыватнымі асобамі, а не дзяржавай. Яны мелі моцны рэлігійны элемент, але таксама дэманстравалі сілу і прэстыж сям'і. Іншым папулярным тыпам мерапрыемстваў было паляванне на жывёл (лац.: venatio).[15] Дзеля гэтага выкарыстоўвалася вялікая колькасць разнастайных дзікіх звяроў, у асноўным завезеных з Афрыкі і Блізкага Усходу, як насарогі, бегемоты, сланы, жырафы, зубры, ільвы, пантэры, леапарды, мядзведзі, тыгры, кракадзілы і страусы. Бітвы і паляванні часцяком праходзілі з выкарыстаннем складаных канструкцый з рухомых дрэваў і будынкаў, якія ўсталёўваліся на арэне. Такія падзеі часам праходзілі ў велізарных маштабах, як мяркуецца, Траян адсвяткаваў сваю перамогу ў Дакіі ў 107 годзе, зладзіўшы такое мерапрыемства з удзелам 11 тыс. жывёл і 10 тыс. гладыятараў на працягу 123 дзён.[15]

Першыя гульні адбыліся на арэне за часам Ціта ў 80 годзе і, згодна з запісамі старажытных пісьменнікаў, Калізей выкарыстоўваўся для правядзення пастановачных марскіх баёў. Існуюць сведчанні, што на арэне праводзілася інсцэніроўка знакамітай марской бітвы паміж керкірыйскімі грэкамі і карынфянамі. Гэтая гіпотэза стала прадметам дэбатаў сярод гісторыкаў: хоць запаўненне Калізея вадой не з’яўлялася праблемай, незразумела, якім чынам ён заставаўся воданепранікальным, пры гэтым вады патрэбана было вельмі шмат, каб ваенныя караблі мелі месца для манеўраў. Было выказанае меркаванне, што сведчанні могуць памыляцца наконт месца правядзення такой пастаноўкі або Калізей першапачаткова меў шырокі канал пад арэнай, які пазней быў заменены на пячоры.[7]

Таксама ў Калізеі ладзіліся пастаноўкі сцэн жывой прыроды. Дзеля гэтага мастакі, тэхнікі і архітэктары канструявалі лясы і хмызнякі з выкарыстаннем рэальных дрэваў, пасаджаных у пясок арэны, пасля чаго на арэну запускалі звяроў. Такія сцэны маглі быць выкарыстаныя проста для адлюстравання натуральнага асяроддзя, ці маглі служыць у якасці месца для палявання.

Наш час

правіць
 
Калізей у 2011 годзе

Сёння Калізей з’яўляецца галоўнай славутасцю Рыма. Штогод мільёны турыстаў наведваюць унутранную частку арэны.[16] Уваход для грамадзян Еўрапейскага Саюза часткова субсідуецца, таму для грамадзян ЕС ва ўзросце да 18 гадоў і пасля 65 кошт на ўваход зніжаны.[17] На верхнім паверсе знешняй сцяны будынку існуе музей прысвечаны Эрасу. Частка падлогі арэны была знятая. Пад Калізеем праходзіць сетка падземных праходаў, якія калісьці выкарыстоўвалі для перавозкі дзікіх звяроў і гладыятараў на арэну. Яна была адкрыта для агляду турыстамі ўлетку 2010 года.[18] Калізей таксама з’яўляецца месцам правядзення цырымоній Каталіцкай царквы. Да прыкладу, Папа Бенедыкт XVI прыводзіў «Крыжовы шлях» у Калізеі ў вялікую пятніцу.[19]

 
Расліны на ўнутраных сценах Калізея

Калізей мае шырока і добра дакументаваную гісторыю сваёй флоры з тых часоў, калі Даменіка Панаролі зрабіў першы каталог раслін Калізея ў 1643 годзе. З тых часоў у будынку было налічана агулам 684 відаў. Пік прыпаў на 1855 год, калі ў Калізеі адначасова налічвалася да 420 відаў. У 1871 годзе былі распачаты спробы выкараніць расліннасць, з-за асцярог, што муру можа быць нанесена шкода, але большая частка гэта расліннасці вярнулася ізноў.[7] На сёння ў будынку налічваецца 242 відаў раслін, з іх 200 упершыню былі выяўлены яшчэ Панаролі.

Змены ў відавым багацці раслін могуць быць абумоўлены змяненнем клімату Рыма на працягу стагоддзяў. Акрамя таго, міграцыя птушак, кветак і рост горада, што прывёў да таго, што Калізей зараз размяшчаецца ў цэнтры Рыма, а не на ўскраіне старажытнага горада, а таксама наўмысная перавозка некаторых відаў, таксама могуць разглядацца ў якасці гэтых прычын. Існуе таксама здагадка, што багацце відаў было абумоўлена тым, што насенне магло міжволі трапіць у горад праз жывёл, якіх прывозілі сюды з усіх куткоў імперыі.

Зноскі

  1. «The Colosseeum». Harvard University Press. 2005. p. 2. ISBN 0-674-01895-8.
  2. «BBC's History of the Colosseum». BBC.co.uk p. 2.
  3. а б Roth, Leland M. (1993). «Understanding Architecture: Its Elements, History and Meaning» (First ed.). Boulder, CO: Westview Press. ISBN 0-06-430158-3.
  4. William H. Byrnes IV (Spring 2005) «Ancient Roman Munificence: The Development of the Practice and Law of Charity». Rutgers Law Review vol. 57, issue 3, pp. 1043–1110.
  5. «BBC's History of the Colosseum». BBC.co.uk p. 1.
  6. «Frommer's Events – Event Guide: Good Friday Procession in Rome (Palatine Hill, Italy)». Frommer's.
  7. а б в г д е ё ж Claridge, Amanda (1998). «Rome: An Oxford Archaeological Guide (First ed.)». Oxford, UK: Oxford University Press, 1998. pp. 276–282. ISBN 0-19-288003-9.
  8. Rome. Encyclopædia Britannica. 2006.
  9. «On Italy's passionate opposition to death penalty» Архівавана 13 лістапада 2021.. CNN.
  10. Coliseum lit up for death penalty abolition in New Mexico Архівавана 24 кастрычніка 2015.. Kandle
  11. Roman Colosseum Lit to Mark Connecticut's Abolition of Death Penalty. Death Penalty Information Center
  12. Том Мюлер. Secrets of the Colosseum (англ.)(недаступная спасылка). Smithsonian.com (13 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2014. Праверана 12 снежня 2018.
  13. The Roman Coliseum (англ.). Italy Guides (13 лістапада 2013).
  14. The great Builders (англ.). Roman-Empire.net (13 лістапада 2013).
  15. а б Usage of Colosseum (англ.)(недаступная спасылка). Colosseum.net (13 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2013. Праверана 20 лістапада 2013.
  16. Roman Colosseum History (англ.). Italy Guides (13 лістапада 2013).
  17. Roman Colosseum (англ.). Rome.info (13 лістапада 2013).
  18. Nick Squires. Colosseum to open gladiator passageways for first time (англ.). The Daily Telegraph (2 лістапада 2013).
  19. Joseph M Champlin. The Stations of the Cross With Pope John Paul II. — Liguori Publications, 1994. — ISBN 0-89243-679-4.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць