Порцік

архітэктурны элемент

Порцік (лац.: porticus) — крытая галерэя, перакрыцце якой абапіраецца на калоны, які падтрымліваюць яе або непасрэдна, або з дапамогай архітрава, які ляжыць на іх, або пасродкам перакінутых паміж імі арак. Порцік, адкрыты з аднаго боку, з процілеглага боку абмяжоўваецца сцяной — або глухой, або з дзвярамі і вокнамі.

Гісторыя правіць

Порцік уведзены ў архітэктуру старажытнымі грэкамі і быў запазычаны ад іх старажытнымі рымлянамі. У антычных пабудовах ён служыў месцам, у якім можна было сядзець і прагульвацца, схаваўшыся ад пякучых прамянёў сонца ці ад дажджу. Гэты род пабудоў утрымаўся ў дойлідстве Сярэднявечча (манастырскія клуатры) і эпохі Адраджэнні. У новы час порцікі шырока выкарыстоўваліся ў архітэктуры класіцызму XVIII — першай трэці XIX стагоддзя.

Фотагалерэя правіць

Літаратура правіць

  • Heiner Knell: Architektur der Griechen: Grundzüge. Wiss. Buchges., Darmstadt, 1988. ISBN 3-534-80028-1

Спасылкі правіць