Веспасіян
Ціт Флавій Веспасіян (лац.: Titus Flavius Vespasianus; 9 — 79) — рымскі імператар (69—79), заснавальнік дынастыі Флавіяў.
Веспасіян лац.: Titus Flavius Vespasianus | |
![]() | |
Дзейнасць | палітык, ваенны |
---|---|
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія |
Нараджэнне | 17 лістапада 9[1] |
Смерць | 23 чэрвеня 79 (69 гадоў) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Дынастыя Флавіяў |
Бацька | Titus Flavius Sabinus[d] |
Маці | Vespasia Polla[d] |
Жонка | Флавія Даміцылла Старэйшая[d] |
Дзеці | Ціт, Даміцыян і Domitilla the Younger[d] |
Ваенная служба | |
Званне | легат |
Першы імператар, што паходзіў з нязнатнай сям’і. У часы імператарства Калігулы быў ваенным трыбунам у Фракіі, потым квестарам, а пасля прадстаўніком вышэйшай судовай улады. У 51 быў прызначаны консулам, пазней намеснікам у Афрыцы. Пры імперагарах Клаўдзіі і Нероне займаў вышэйшыя пасады ў магістратуры і камандаванні. У 66 Нерон прызначыў яго галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне. Пасля звяржэння Нерона прысягнуў на вернасць са сваім войскам спачатку Гальбе, а пасля яго забойства — Атону. Аднак пасля смерці апошняга (69) егіпецкія войскі абвясцілі Веспасіяна імператарам. Будучы імператарам, ён уключыў многіх прадстаўнікоў правінцыяльнай знаці ў сенат і распаўсюдзіў на іх шэраг правоў рымскага і лацінскага грамадзянства, умацоўваў сацыяльную базу рабаўладальніцкай імперыі, траціў вялікія сродкі на ўзвядзенне манументальных грамадскіх будынкаў. Пасля смерці ў 79 пакінуў двух сыноў, Ціта і Даміцыяна, якія таксама былі імператарамі.[2]
Зноскі
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Vespasian
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 173.
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 173. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.