Рыеці (правінцыя)

правінцыя ў рэгіёне Лацыа, Італія

Рыеці (італ.: Provincia di Rieti) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лацыа.

Рыеці
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Італія
Уваходзіць у Лацыа
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 150 457 чал. (студзень 2023)
Плошча
  • 2 749,16 км²
Вышыня
над узроўнем мора
405 м
Рыеці на карце
Код ISO 3166-2 IT-RI
Тэлефонны код 0744, 0746 і 0765
Паштовыя індэксы 02100
Код аўтам. нумароў RI
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Правінцыя размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы Лацыа. На захадзе па рацэ Тыбр мяжуе з правінцыяй Вітэрба, на паўднёвым захадзе — з Рымскай метраполіяй. На поўначы мяжуе з рэгіёнам Умбрыя, на ўсходзе — з рэгіёнам Марке.

Рэльеф у асноўным гарысты. Буйныя горы: Тэрмініла (2217 м), Лага (2458 м). Буйныя вадасховішчы: Вале-дэль-Сальта, Лага-дэль-Сальта (найбуйнейшае ў рэгіёне), Лага-дэль-Турана.

На поўдні правінцыі арганізаваны запаведнік Монці-Лукрэці, на паўднёвым усходзе — запаведнік Мантанье-дэла-Дукеса, паміж вадасховішчамі Сальта і Турана — запаведнік Монтэ-Навенья-э-Монтэ-Сервія.

У правінцыі захаваліся замкі, крэпасці і францысканскія санктуарыі.

Зноскі