Джавані Батыста Піранезі

Джавані Батыста Піранезі (Giovanni Battista Piranesi; 4.10.1720, г. Мальяна-Венета, Італія — 9.11.1778) — італьянскі гравёр.

Джавані Батыста Піранезі
італ.: Giovanni Battista Piranesi
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1720(1720-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1778(1778-11-09) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Francesco Piranesi[d], Laura Piranesi[d] і Pietro Piranesi[d]
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец, археолаг, архітэктар, майстар афорту, графік, гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр графіка
Мастацкі кірунак неакласіцызм
Уплыў Giuseppe Vasi[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працаваў у Рыме, Венецыі і Неапалі. Зазнаў уплывы антычнага дойлідства, венецыянскага барочнага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. У творчай манеры спалучаў афорт з разцовай гравюрай. Ствараў «архітэкгурныя фантазіі», якія вызначаліся грандыёзнасцю прасторавых вырашэнняў, вострадраматычнымі святлоценявымі кантрастамі (цыклы «Фантазіі на тэму турмаў», каля 1745-50, 1760-61) і відавыя гравюры, у якія прыўносіў элементы рамантычнага вымыслу, што надавалі архітэктурным помнікам манументальнасць і жывапіснасць (цыклы «Віды Рыма», з 1748; «Рымскія старажытнасці», 1756). Гравюры Дж.-Б. Піранезі паўплывалі на станаўленне стылю ампір. Працаваў таксама як архітэктар.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Пиранези Джованни Баттиста // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

правіць