Трэвіза (правінцыя)
Трэвіза (італ.: Provincia di Treviso, вен.: Provincia de Trevixo) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Венецыя. Сталіца — горад Трэвіза. Плошча — 2479,83 км², агульная колькасць насельніцтва — 887 645 чалавек (станам на 2014 год).
Трэвіза | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Італія | ||||
Уваходзіць у | Венета | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Глава | Леанарда Мурара[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-TV | ||||
Тэлефонны код | 0421, 0423, 0438, 0422 і 0434 | ||||
Паштовыя індэксы | 31100 і 31010–31059 | ||||
Код аўтам. нумароў | TV | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Правінцыя мяжуе з правінцыяй Белуна на поўначы, правінцыяй Вічэнца на захадзе, правінцыяй Падуя на паўднёвым захадзе, правінцыяй Венецыя на паўднёвым усходзе і вобласцю Фрыулі-Венецыя-Джулія на ўсходзе.
Праз правінцыю працякае рака П’явэ, а рака Сіле і яе прыток Батэніга праходзяць праз саму сталіцу.
На тэрыторыі правінцыі знаходзіцца пік Мантэла, а таксама альпійскае плато Кансільёруен. Букавы лес, які расце на гэтым плато, выкарыстоўвалі яшчэ дожы Венецыі ў вырабе караблёў і гандол, таму яго называлі «Bosco della Serenissima» — «лес Найсвяцейшай».