Валентыніян III
Флавій Плацыд Валентыніян (Валентыніян III, лац.: Flavius Placidus Valentinianus) — імператар Заходняй Рымскай імперыі (425—455).
Флавій Плацыд Валентыніян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Placidus Valentinianus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцый III | ||||||
Пераемнік | Петроній Максім | ||||||
Нараджэнне |
2 ліпеня 419[1] |
||||||
Смерць |
16 сакавіка 455[1] (35 гадоў) |
||||||
Род | Дынастыя Феадосія[d] | ||||||
Бацька | Канстанцый III[3] | ||||||
Маці | Гала Плацыдзія[3] | ||||||
Жонка | Ліцынія Еўдаксія[d] | ||||||
Дзеці |
Еўдакія Плацыдыя |
||||||
Веравызнанне | Хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Канстанцыя III, суправіцеля Ганорыя, і Галы Плацыдыі, сёстры апошняга, нарадзіўся ў 419 г. У 425 г., пасля смерці дзядзькі і паразы ўзурпатара Іаана, абвешчаны сваім стрыечнікам, Феадосіем II, імператарам Захаду. За яго кіравалі імперыяй яго маці Гала Плацыдыя (да 450) і Флавій Аэцый. Больш 20 гадоў Флавій Аэцый з поспехам адбіваў нашэсці варвараў на паўночныя і ўсходнія часткі імперыі. Афрыкай, з 429 года, авалодалі вандалы, дзякуючы варожасці, што існавала паміж Аэцыем і намеснікам гэтай правінцыі Баніфацыем. Велізарныя заслугі Аэцыя, пераможца Атылы (451), бясталентны і слабахарактарны Валентыніян узнагародзіў тым, што, у прыпадку рэўнасці, забіў свайго геніяльнага палкаводца (454). Ужо ў наступным годзе 16 сакавіка Валентыніян быў заколаты Петроніем Максімам, славалюбства якога не было ў дастатковай ступені здаволена імператарам.
Валентыніян быў жанаты з 437 года са сваёй сваячцы Еўдаксіі, дачкой Феадосія II і Еўдакіі. Меў дзвюх дачок, Еўдакію і Плацыдыю, якіх вандалы пасля захопу Рыма (455) сем гадоў трымалі ў палоне ў Карфагене.
Пасля гібелі Валентыніяна III падзенне Заходняй Рымскай імперыі стала незваротным. У год яго смерці Рым быў разрабаваны вандаламі, а Петроній Максім ненадоўга перажыў папярэдніка. Яго ў сваю чаргу ўспадкоўвала чарада недаўгавечных імператараў, якія былі галоўным чынам марыянеткамі ў руках варвараў і фармальна кіравалі распалай дзяржавай. Сканчаецца гэты 20-летні перыяд зрыньваннем Ромула Аўгустула (476).
Зноскі
- ↑ а б https://www.britannica.com/biography/Valentinian-III
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118931962 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Любкер Ф. Valentinianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1435–1436.
Літаратура
правіць- Валентиниан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Валентыніян III на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў