Кліўленд
Кліўленд (англ.: Cleveland) — горад у Злучаных Штатах Амерыкі, у штаце Агая. Галоўны горад акругі Каяхога (анг. Cuyahoga), другі па велічыні горад штата Агая. Размешчаны на паўднёвым беразе возера Эры, на рацэ Каяхога, прыблізна за 100 км на захад ад мяжы са штатам Пенсільванія.
Горад
Кліўленд
Cleveland
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Заснаваны ў 1796 годзе і названы ад імя генерала Мозеса Кліўленда (Moses Cleaveland), але ў выніку памылкі друку ў мясцовай газеце літара «а» ў назве горада была прапушчана. Так паўстала назва горада.
Горад стаў прамысловым цэнтрам з разгалінаванай сеткай каналаў і чыгунак. Нягледзячы на тое, што заняпад цяжкай прамысловасці нанёс цяжкі ўдар гораду, Кліўленду ўдалося дыверсіфікаваць сваю эканоміку. Цяпер горад развівае фінансавыя, страхавыя і медыцынскія паслугі. Кліўленд займае адно з першых месцаў у краіне па якасці аказваемых медыцынскіх паслуг.
НасельніцтваПравіць
Дэмаграфічныя дадзеныяПравіць
Па дадзеных перапісу 2000 года насельніцтва горада склала 478.403 чалавека. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае 2-е месца ў штаце Агая і 33-е месца па краіне ў цэлым. Насельніцтва Кліўленда з усімі прыгарадамі складае 2.250.871 чалавек. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае першае месца ў штаце Агая і 23-е месца па краіне ў цэлым.
РэлігіяПравіць
У горадзе знаходзіцца храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. На могілках Рыверсайд, дзе пахаваны Аўген Каханоўскі (1912—1987), Іна Рытар (1906—1997), Сяргей Карніловіч (1928—1993)[1] і іншыя беларусы, пастаўлены памятны знак у гонар Абраза Маці Божай Жыровіцкай.
СпортПравіць
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Хэлі Беры, амерыканская кінаактрыса
Гарады-пабрацімыПравіць
У Кліўленда 20 гарадоў-пабрацімаў[2]:
|
|
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кліўленд, Агая