Лю́бекскае права (Любекскае гарадское права, ням.: Lübisches Recht) — адна з сістэм феадальнага гарадскога права Паўночнай Еўропы, Паўночнай Германіі і Польшчы (нароўні з гамбургскім, кульмскім, магдэбургскім правам).

Любекская ратуша

Гісторыя фарміравання і развіцця правіць

Фарміраванне Любекскага права пачалося са станаўлення горада Любека ў якасці вольнага імперскага горада. Правы, падараваныя герцагам Генрыхам Львом, былі пашыраны прывілеямі, якія падалі імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрых I (1188) і Фрыдрых II (1226) (найстарэйшы захаваны лацінскі тэкст датаваны 1227 годам). Затым тлумачэнні даваліся таксама пастановамі Любекскага суда шэфенаў.

Любекскае права атрымала значнае распаўсюджванне ў Еўропе: больш за сотню гарадоў узбярэжжа Балтыйскага мора, у першую чаргу члены Ганзы, успрынялі ад Любека прывілей на выкарыстанне яго нормаў і правілаў. З гэтым прыняццем прызнавалася таксама вышэйшая юрысдыкцыя суда Любека для гэтых гарадоў. Да канца Сярэднявечча Любекскае права паступова злілося з Гамбургскім правам 1270 года.

Першая сістэматызацыя Любекскага права, праведзеная гарадскім кіраваннем, якое рэгістравала прававыя пастановы і сістэматызавала іх, адбылася ў 1263 годзе і абагульніла 90 артыкулаў, да 1586 года артыкулаў было ўжо 418, сярод іх былі і запазычаныя з Гамбургскага права[1]. Падрабязны каментарый Любекскага права складзены ў 1642 годзе.

Права Любека распаўсюдзілася ў гарадах Паўночнага і Прыбалтыйскага рэгіёна, у тым ліку ў Вялікім Ноўгарадзе, і з'яўлялася вызначальным у рамках Ганзейскага саюза[2].

Нямецкае купецтва, дапамагаючы Тэўтонскаму ордэну ў каланізацыі Прусіі, патрабавала ўвядзення ў новых гарадах Любекскага права, што прыводзіла б да іх меншай залежнасці ад Ордэна, але вяло да кантролю з боку Любека, які з 1268 года быў цэнтрам Ганзейскага саюза. Гарады, якія ўваходзілі ў Ганзу, мелі права свабоднага гандлю на чужой тэрыторыі, што было невыгодна для Тэўтонскага ордэна, таму Любекскае права вялікага распаўсюджання ў Прусіі не атрымала і было прынята толькі ў Брандэнбургу, Браўэнсбергу, Эльбінгу і Мемелі[3].

Дацкім каралём Эрыкам V у 1248 годзе Любекскае права было падаравана Рэвелю (цяперашняму Таліну). Любекскі магістрат стаў вышэйшай інстанцыяй для Рэвеля і рэвельскі магістрат атрымліваў растлумачэнні па спрэчных пытаннях (Ordeele) з Любека. Такім чынам, Любекскае права дзейнічала не ў тым відзе, у якім было пры яго рэцэпцыі, але і з пазнейшымі зменамі.

У Польшчы Любекскае права было ўведзена ў 1237 годзе ў Шчэціне, у Тчэве ў 12581260, у Гданьску ў 12611263 гадах, аднак апошнія два гарады ў XIV стагоддзі пад уплывам крыжакоў перайшлі да магдэбургскага права.

Цікава, што часта гарады, якія прынялі Любекскае права, не мелі цэнтральнай гандлёвай плошчы, якую замяшчалі вуліцы (напрыклад, у Гданьску — Доўгі рынак  (польск.) (Długi Targ), у Эльблёнгу — Стары рынак  (польск.) (Stary Rynek)).

Асаблівасці Любекскага права правіць

 
Гарадская пячатка Любека, 1280

Хартыі, падараваныя гарадам імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі, давалі ім права чаканіць манету, весці гандаль, узводзіць краспасныя сцены, малоць збожжа, лавіць рыбу, ладзіць кірмашы, прымаць некаторыя ўласныя заканадаўчыя акты не звяртаючыся да манарха, вызначалі межы гарадоў.

Любекскае права прадугледжвала кіраванне горадам праз магістрат (ням.: Rat - савет), які складаўся з 20 членаў, якіх звычайна выбіралі ад цахоў на два гады[4]. Выканаўчую ўладу складалі да чатырох прызначаных бургамістраў, у тым ліку обер-бургамістр.

Часткай Любекскага права стаў Ганзейскі статут, які рэгуляваў пытанні марскога права і гандлю. Да 1608 годзе друкаваны збор сістэматызаваў гарадское права па шасці раздзелах: агульныя правілы, спадчыннае права, дамоўнае і абавязальніцкае права, крымінальнае права, крымінальна-працэсуальнае права, пытанні карабельных спраў.

Любекскае права ў цэлым захоўвалася да XVIII стагоддзя, а ў асобных мясцовасцях — да агульнагерманскай кадыфікацыі 1896 года і па некаторых пытаннях нават да 1945 года[1].

Любекскае права было жорсткім, асабліва ў адносінах да дзяржаўных злачынстваў. Так, з 1285 года ў нямецкіх гарадах практыкавалася смяротнае пакаранне фальшываманетчыкаў шляхам зварэння ў кіпені ці скальппаванне.

У той жа час Любекскае права падрывала прывілеі дваранства і вяло да ўзнікнення зародкаў так званага сярэдняга класа. Да прыкладу, калі прыгоннаму ўдавалася прабрацца ў горад і пражыць там больш за год, ён ужо не лічыўся прыгонным. У тыя часы з'явілася прымаўка: «Гарадское паветра — паветра свабоды».

Асноўныя гарады, якія прынялі Любекскае права правіць

(Прыведзены сучасныя назвы гарадоў)

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • История государства и права зарубежных стран. В 2-х частях. Под редакцией Крашенинниковой Н. А. и Жидкова О. А. -М.: Норма, 1996, 2001. Ч.1 — 480 с., ч.2 — 712 с.
  • Wilhelm Ebel. Lübisches Recht. 1. Band. Lübeck 1971, ISBN 3-7950-0030-0 (ням.)

Спасылкі правіць