Эрык V Кліпінг
Эрык V Кліпінг (або Гліпінг) (дацк.: Erik 5. Klipping, 1249 — 22 лістапада 1286, Фіндэруп, каля Вібарга) — кароль Даніі з 1259 года. Сын дацкага караля Крыстафера I і Маргрэтэ Памеранскай.
Эрык V Кліпінг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
дацк.: Erik 5. Klipping | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыстафер I, кароль Даніі | ||||||
Пераемнік | Эрык VI[d] | ||||||
Нараджэнне |
1249[1] |
||||||
Смерць |
22 лістапада 1286 ці 1286[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Эстрыдсены | ||||||
Бацька | Крыстафер I, кароль Даніі | ||||||
Маці | Маргарыта Памеранская[d] | ||||||
Жонка | Агнеса Брандэнбургская[d][2] | ||||||
Дзеці | Эрык VI[d], Крыстафер II[d], Рыхіза[d], Вальдэмар Эрыксан[d][3], Марта Дацкая[3], Кацярына Эрыксдацір[d][3] і Лізавета Эрыксдацір[d][3] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
![]() |
Барацьба за тронПравіць
Да 1264 года кіраваў пад заступніцтвам маці, удавы Маргрэтэ Памеранскай. У 1261 годзе армія караля была разбіта аб’яднанымі сіламі Шлезвіга і Гольштэйна пад кіраўніцтвам Якаба Эрландсена, з якім канфліктаваў яшчэ бацька Эрыка. Эрык і яго маці былі захоплены ў палон. У перыяд 1261—1262 знаходзіўся ў няволі ў Гольштэйне, пазней яго перавезлі ў Брандэнбург. У 1264 годзе быў вызвалены пры ўмяшанні Рымскага Папы і нямецкіх князёў.
Бесперапынная барацьба паміж Эрыкам і яго прыхільнікамі з аднаго боку і сям’ёй ранейшага караля Абеля з іншага вымусіла каралеву Маргрэтэ напісаць ліст Рымскаму Папе Урбану IV (каля 1262/1263) з просьбай дазволіць жанчыне атрымаць у спадчыну дацкі прастол, такім чынам даўшы шанец адной з сясцёр Эрыка стаць кіруючай каралевай Даніі ў выпадку смерці маладога караля (на той момант у яго не было дзяцей). Папа Рымскі, відаць, пагадзіўся, але падобны сцэнарый не быў рэалізаваны — прастол атрымаў у спадчыну сын Эрык, названы ў гонар дзядзькі Эрыка IV.
Эрык спрабаваў навязаць сваю ўладу царкве і знаці. Канфлікт з дваранствам для Эрыка вырашыўся ўдала. Пасля смерці свайго стрыечнага брата, герцага Шлезвіга, у 1272 годзе Эрык атрымаў кантроль над Шлезвігам, а ў 1276, насуперак пазіцыі магнатаў, абвясціў пераемнікам свайго сына Эрыка. Але ў 1282 годзе ён вымушаны прыняць пагадненне, якое абмежавала яго ўладу (дацк.: Håndfæstning — свайго роду дацкая Вялікая хартыя вольнасцей). Хартыя абавязвала караля склікаць штогадовы сход знаці і вышэйшага духавенства, абараняла дваран ад безпадстаўнага зняволення.
У 1270-х гадах напаў на Смоланд.
Забойства ЭрыкаПравіць
Эрык быў забіты 22 лістапада 1286 года. Многія магутныя дваране на чале з маршалам Стыгам Андэрсанам Хвідам былі абвешчаны па-за законам. Ці сапраўды яны мелі якое-небудзь дачыненне да забойства ў маленькай вёсцы Фіндэруп (дацк.: Finderup) каля Вібарга, дагэтуль не вядома. Смерць караля азначала, што яны страцілі амаль усю ўладу і ўплыў, якія ім даравала хартыя 1282 года, бо новы кароль не быў звязаны гэтым пагадненнем. Забойства Эрыка, які быў заколаты ў сне, — сярэднявечная тайна, якая так і не была разгадана. Некаторыя гісторыкі паказвалі на герцага паўднёвай Ютландыі як на магчымага забойцу, але доказы гэтай версіі так і не былі выяўлены.
Мянушка караляПравіць
Паходжанне мянушкі караля «Кліпінг» (або «Гліпінг») спрэчнае. Самая распаўсюджаная версія — мянушка азначала сярэднявечную манету, якая стала «падрэзанай» і скарацілася пры дэвальвацыі. Папулярнае раней тлумачэнне, што Эрык часта міргаў (дацк.: glippe), цяпер не лічыцца агульнапрынятым.
Шлюбы і дзеціПравіць
У 1273 годзе ажаніўся з Агнэсай Брандэнбургскай (ням.: Agnes von Brandenburg, 1257 — 29 верасня 1304) — дачкой маркграфа Брандэнбургскага Іагана I. Дзеці:
- Эрык (Erik, 1274 — 13 лістапада 1319) — кароль Даніі Эрык VI;
- Крыстафер (Christoffer, 1276 — 2 жніўня 1332) — кароль Даніі Крыстафер II;
- Вальдэмар (Valdemar, пам. 1304);
- Рыхіза (Richiza, пам. 27 кастрычніка 1308);
- Маргрэтэ (Margrete, пам. 2 сакавіка 1341) — жонка шведскага караля Біргера Магнусана;
- Катарынэ (Katarine, 1278—1283);
- Элізабет (Elisabet, 1280—1283).
Зноскі
- ↑ а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/e/erik_klipping.htm
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
ЛітаратураПравіць
- Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрык V Кліпінг