Лолан (дацк.: Lolland) — чацвёрты па велічыні востраў Даніі, размешчаны ў Балтыйскім моры, уваходзіць у склад вобласці Зеландыя. Адміністрацыйна востраў падзелены на дзве камуны — Лолан на захадзе і Гульборгсун на ўсходзе. Галоўны горад і порт — Накскоў (13,560 жыхараў на 1 студзеня 2011).

Геаграфія правіць

Лолан мае ў асноўным раўнінны ландшафт, складзены вапнякамі і глінамі. У цэнтры і на паўночным захадзе пераважаюць нізкія пагоркі вышынёй да 25 метраў, якія месцамі пакрытыя лясамі з бука і дуба. Значная частка вострава пакрыта палямі пад цукровыя буракі і збожжавыя культуры, а таксама сеткай дрэнажных і водаадводных збудаванняў. Злучаны з суседнім востравам Фальстер двума мастамі.