Эрык IV Плужны Грош
Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг) (дацк.: Erik 4. Plovpenning, 1216 — 9 жніўня 1250) — кароль Даніі з 1241 года. Сын Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай, брат дацкіх каралёў Абеля і Крыстафера I. З 1232 года суправіцель свайго бацькі.
Эрык IV Плужны Грош (Плоўпенінг) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Erik 4. Plovpenning | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вальдэмар II | ||||||
Пераемнік | Абель | ||||||
Нараджэнне |
1216 |
||||||
Смерць |
10 жніўня 1250 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Эстрыдсены | ||||||
Бацька | Вальдэмар II Пераможца | ||||||
Маці | Берэнгарыя Партугальская[d] | ||||||
Жонка | Юта Саксонская[d][1] | ||||||
Дзеці | Сафія Дацкая, Інгеборга Дацкая[d], Юта Дацкая[d], Агнэса Дацкая[d], Крыстаф Эрыксан[d][2] і Кнут Эрыксан[d][2] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКароткі перыяд яго кіравання адзначаны грамадзянскай вайной паміж братамі. Асабліва люта ён змагаўся супраць Абеля, герцага Шлезвіга, які імкнуўся заняць незалежную пазіцыю і быў падтрыманы графамі Гольштэйна.
Эрык здушыў паўстанне сялян Сканіі. Прычынай паўстання паслужылі цяжкія падаткі, уведзеныя Эрыкам. Падаткі спаганяліся за выкарыстанне плуга — т.зв. «падатак з плуга», з-за якога ён атрымаў сваю мянушку (дацк.: Plovpenning).
Пасля цяжкай перамогі над Абелем у 1250 годзе Эрык вёў перамовы аб заключэнні перамір’я, але ў тым жа годзе падчас праезду праз Шлезвіг быў запалонены братам і змешчаны ў турму, дзе быў забіты, меркавана людзьмі Абеля.
Ад шлюбу з Ютай Саксонскай у Эрыка засталіся некалькі дочак. Самыя вядомыя з іх:
- Сафія — жонка караля Швецыі Вальдэмара;
- Інгеборга (1244 — 26 сакавіка 1287) — жонка караля Нарвегіі Магнуса VI.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрык IV Плужны Грош