Шлезвіг (ням.: Schleswig, дацк.: Slesvig, англасакс. Sliaswic) — гістарычная вобласць на поўначы Еўропы, былое герцагства. З 1920 падзелена паміж Даніяй (Паўднёвая Ютландыя) і Германіяй і ў наш час складае міждзяржаўную эканамічную зону ЕС Паўднёвая Ютландыя — Шлезвіг (Sønderjylland/Schleswig).

Феод каралеўства Даніі
Герцагства Шлезвіг
Herzogtum Schleswig/Hertugdømmet Slesvig
Герб Сцяг
Герб Сцяг
 >
1058 — 1866

Сталіца
Князь
 • 1058-1095 Олаф I
 • 1863-1866 Крысціян IX
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У III стагоддзі н.э. на тэрыторыі Шлезвіга жылі германскія плямёны, на ўсходзе — англы, у цэнтральнай частцы — юты, на захадзе — фрызы. На поўдзень ад рэкі Эйдэр рассяляліся саксонскія плямёны. З IV ст. н.э. узмацніліся ўварванні больш паўночных плямёнаў данаў, якія выцяснялі англаў і ютаў, якія пад іх ціскам перасяліліся за мора ў Брытанію. У гэтым руху плямёнаў прыняла ўдзел і частка саксаў. Краіна, заселеная данамі, кіравалася сваімі каралямі. Шматлікія групы саксаў, якія не пайшлі за Паўночнае мора, працягвалі прыбываць з поўдня. Цяпер ужо данам прыйшоўся зведаць на сабе ціск саксаў. Рака Эйдэр, якая ўяўляла сабой паўднёвую мяжу каралеўства данаў, іх не спыняла.

Для абароны паўднёвай Ютландыі ад уварвання саксаў у 808810 гадах каралём Даніі Гудфрэдам быў збудаваны памежны вал, так званы Даневірке, які ішоў праз увесь паўвостраў ад Паўночнага мора да Балтыйскага. У 850 годзе апостал Поўначы Ансгарый пабудаваў тут першую царкву ў Хедэбю. Недалёка ад Хедэбю з'явіўся горад Шлезвіг. Напачатку X стагоддзя Шлезвіг разам з паўднёвай Ютландыяй падпарадкаваўся дацкім каралям. У 934 кароль Германіі Генрых Птушкалоў заваяваў вобласць паміж Шлей-фіёрдам і рэкамі Эйдэр і Трэенэ і ўтварыў з яе марку Шлезвіг.

У 948 кароль (пасля імператар) Ота I Вялікі заснаваў у Шлезвігу біскупства. На працягу X і першай чвэрці XI стагоддзя Шлезвіг быў яблыкам разладу паміж германскімі і дацкімі каралямі, пакуль у 1027 Конрад II не саступіў яго Кнуду Вялікаму Дацкаму. Рэкі Эйдэр і Левенсау сталі мяжой паміж германскімі і дацкімі ўладаннямі. Шлезвіг ці паўднёвая Ютландыя, як да 1340 называлася краіна, кіраваўся дацкімі намеснікамі, часцей за ўсё прынцамі каралеўскай сям'і, якія сталі насіць тытул герцагаў.

Сын караля Даніі Эрыка I (1095—1103), Кнуд Лавард, стаўшы намеснікам і герцагам Шлезвіга і скарыўшы славян-бодрычаў, якія жылі па іншы бок ад ракі Эйдэр, імкнуўся стаць незалежным ад дацкіх каралёў; па яго патрабаванні імператар Лотар II у 1129 годзе дараваў яму каралеўскі тытул, але ў 1131 ён быў забіты сваім стрыечным братам Магнусам Моцным. Сын Кнуда Лаварда Вальдэмар I Вялікі у 1150 быў узведзены дацкім каралём Свенам III у герцагі Шлезвіга, а ў 1157 сам узышоў на дацкі прастол. Іншы яго сын, Вальдэмар II, атрымаў ад брата, дацкага караля Кнуда VI, у валоданне Шлезвіг (1182) як асобнае герцагства. Калі ж Вальдэмар II узышоў на дацкі прастол (1202), герцагства было аддадзена трэцяму брату, Эрыку IV (1218). Пасля ўзыходжання апошняга на дацкі прастол (1241) герцагства дасталася сыну Вальдэмара II, Абелю.

Вальдэмар II Пераможца ўвёў у Шлезвігу выдадзены ім для Даніі законнік (ютландскае права). Абель у 1250 забіў караля Эрыка IV і заняў прастол Даніі, але сам паў у бітве (1252) з фрызамі, які паўсталі на заходнім беразе. Сын Абеля, герцаг Вальдэмар III, зацвердзіўся (1254) з дапамогай сваіх сваякоў па маці графаў Гальштынскіх у Шлезвігу, але павінен быў прызнаць сябе васалам Даніі. Брат яго Эрык быў узягнуты ў барацьбу за пераход у спадчыну дацкага прастола. Кароль Эрык V Гліпінг уварваўся ў герцагства, але быў разбіты (1261) пры Логейдзе.

Сутыкненні паміж Шлезвігам і Даніяй паўтараліся і пазней, прычым першы часта шукаў дапамогі ў Гальштыніі, з якой яго кіраўнікоў злучала роднасная сувязь. З прычыны гэтага гальштынскія графы і бароны набылі ў паўднёвым Шлезвігу вялікія ўладанні. Пасля смерці (1272) герцага Эрыка дацкі кароль Эрык V Гліпінг у якасці сюзерэна стаў апекуном яго малалетніх сыноў, і толькі ў 1283 годзе прызнаў Вальдэмара IV герцагам Шлезвіга. Апошні, пасля забойства Эрыка Гліпінга, захапіў (1287) астравы Альзен, Эрэ і Фемарн, але ў 1295 быў вымушаны вярнуць іх Даніі.

Герцаг Шлезвіга Вальдэмар V стаў з дапамогай свайго дзядзькі графа Герхарда III Гальштынскага дацкім каралём Вальдэмарам III (1326) і саступіў Шлезвіг у якасці дацкага лена Герхарду. Калі ж у 1330 Вальдэмар III быў зрынуты ў Даніі, Герхард Гальштынскі вярнуў яму Шлезвіг, але з умовай, што калі род Вальдэмара загасне, ён пяройдзе да Гальштынскага дому. Дагавор гэты вядомы пад назвай «Constitutio Waldemariana». Сын Вальдэмара V, Генрых, памёр, не пакінуўшы нашчадства (1375). Паміж гальштынскімі графамі і Даніяй разгарэлася барацьба за спадчыну ў Шлезвігу, якая скончылася дагаворам у Нюбаргу на востраве Фюн (15 жніўня 1386). Граф Герхард VI Гальштынскі быў прызнаны герцагам Шлезвіга (разам з паўночнай Фрысландыяй).

Уладанне Шлезвігам стала спадчынным у якасці дацкага лена ў рэндсбургскай лініі гальштынскага графскага дому. З гэтага часу вядзе свой пачатак аб'яднанае герцагства Шлезвіг-Гольштэйн.

Плошча яго ў 1864 годзе складала 9140  км² з насельніцтвам 406 486 чалавек.

Дацка-германская спрэчка і раздзел Шлезвіга

правіць
 
Паўднёвая Ютландыя ў 1918 г.

У XIX стагоддзі Шлезвіг стаў арэнай канфлікту паміж Даніяй і Прусіяй. У 1864 па выніках Дацкай вайны (Другой вайны за Шлезвіг) герцагства цалкам увайшло ў склад Прусіі, а затым была ўтворана пруская правінцыя Шлезвіг-Гольштэйн.

У 1920 пасля Першай сусветнай вайны, якую Германія прайграла (а Данія была нейтральная), у паўночным і цэнтральным сектарах Шлезвіга па прапанове Антанты былі праведзены плебісцыты пра будучую тэрытарыяльную прыналежнасць земляў. У паўночным Шлезвігу 80 % прагаласавала за далучэнне да Даніі, у той час як у цэнтральным 75 % за тое, каб застацца ў складзе Германіі; у адпаведнасці з плебісцытам новая мяжа прайшла на поўдзень ад даваеннай.

Падчас Другой сусветнай вайны Трэці рэйх акупаваў усю Данію, і мясцовыя нацысты сталі выступаць за аднаўленне старых межаў і вяртанне паўночнага Шлезвіга Германіі. Аднак Гітлер катэгарычна выказаўся супраць гэтага, бо не жадаў ускладняць адносіны з датчанамі. Такім чынам, дацка-нямецкая мяжа стала адзінай з навязаных Антантай Германіі, на якую Гітлер так і не паквапіўся.

Пасля вайны ўжо ў Даніі раздаваліся рэваншысцкія галасы за далейшае прасоўванне межаў на поўдзень, аднак дацкі парламент не падтрымаў гэтай ініцыятывы і нават абвясціў вотум недаверу прэм'ер-міністру. У 1949 былая пруская правінцыя Шлезвіг-Гольштэйн ператворана ў аднайменную федэральную зямлю ФРГ.

У наш час па абодва бакі ад мяжы ў падзеленым Шлезвігу маюцца дацкая і нямецкая меншасці, аднак ім гарантаваны культурныя правы, і праблем у міждзяржаўных адносінах гэта не стварае. Існуе міждзяржаўная эканамічная зона ЕС Паўднёвая Ютландыя-Шлезвіг (Sønderjylland/Schleswig).

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).