Крысціян IX

кароль Даніі

Крысціян IX (дацк.: Christian 9.; 8 красавіка 1818, Готарп — 29 студзеня 1906, Капенгаген) — кароль Даніі з 1863 па 1906, з дынастыі Глюксбургаў.

Крысціян IX
Christian 9.
Крысціян IX
Royal Coat of Arms of Denmark (1819-1903).svg
сцяг
50-ы кароль Даніі
сцяг
15 лістапада 1863 — 29 студзеня 1906
Папярэднік Фрэдэрык VII
Пераемнік Фрэдэрык VIII
 
Адукацыя
Дзейнасць манарх, афіцэр
Веравызнанне Царква Дацкага Народа
Нараджэнне 8 красавіка 1818(1818-04-08)[1][2][…]
Смерць 29 студзеня 1906(1906-01-29)[1][2][…] (87 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Род Глюксбургаў
Бацька Фрыдрых Вільгельм Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскі[d]
Маці Луіза Караліна Гесэн-Касельская[d]
Жонка Луіза Гесэн-Касельская[d]
Дзеці Фрэдэрык VIII, кароль Даніі, Аляксандра Дацкая, Георг I, кароль Грэцыі, Марыя Фёдараўна, Тыра Дацкая[d] і Вальдэмар[d]
 
Ваенная служба
Званне генерал
 
Манаграма Манаграма
 
Узнагароды
Кавалер ордэна Нарвежскага льва

Абвяшчэнне спадчыннікамПравіць

Крысціян быў першым прадстаўніком Глюксбургскай лініі Ольдэнбургскай дынастыі на дацкім прастоле. Бацька — Фрыдрых Вільгельм, герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскі, маці — Луіза Караліна Гесэн-Касельская, унучка караля Фрэдэрыка V. Ад нараджэнні не быўшы прамым спадчыннікам дацкага прастола, у 1847 быў абвешчаны па волі караля Крысціяна VIII, на пляменніцы якога Луізе быў жанаты, пераемнікам будучага Фрыдэрыка VII, з прычыны таго, што апошні не мог мець дзяцей. Гэта рашэнне было падтрымана буйнымі дзяржавамі Еўропы.

Знешняя палітыкаПравіць

Узыйшоўшы на прастол у 1863, Крысціян IX практычна адразу ж апынуўся ўвязаны ў барацьбу з Прусіяй з-за праблемы атрымання ў спадчыну герцагства Шлезвіг-Гольштэйн, якая скончылася дацка-прускай вайной у 1864. З прычыны таго, што Крысціян не быў спадчыннікам ранейшых дацкіх каралёў па мужчынскай лініі, ён не мог атрымаць у спадчыну Шлезвіг-Гольштэйн па салічнаму закону. Прусія (і шлезвігскія немцы) выставілі супраць Даніі нямецкага спадчынніка герцагства — Фрыдрыха Аўгустэнбургскага, пазней цесця Вільгельма II (бацькі імператрыцы Аўгусты Вікторыі). Па выніках вайны Данія страціла як Шлезвіг, так і Гольштэйн; апошняе не было агаворана Прусіяй з яе саюзніцай Аўстрыяй і прывяло ўжо да аўстра-прускай вайны. Крысціян у далейшым захоўваў адмоўныя пачуцці да Германскай імперыі, якая ўзнікла ў выніку гэтых войн.

Унутраная палітыкаПравіць

Крысціян быў кансерватарам, якія неахвотна ішоў на парламенцкія рэформы. Да канца кіравання ён даў аўтаномію Ісландыі і дэмакратызаваў склад Фалькетынга. У 1891 былі ўведзены пенсіі па ўзросце, у 1892 — дапамога беспрацоўным.

Роднасныя сувязіПравіць

З 1842 года Крысціян ажаніўся з Луізай Гесэн-Касельскай (18171898), пляменніцай караля Крысціяна VIII. У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:

Кароль Крысціян знаходзіўся ў цесных роднасных сувязях з каралеўскімі дамамі Еўропы. Ён быў бацькам двух каралёў — свайго пераемніка Фрыдэрыка VIII і караля Грэцыі Георга I, брытанскай каралевы Аляксандры, жонкі Эдуарда VII, і расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны, жонкі Аляксандра III.

Крысціян даводзіўся, такім чынам, дзедам Мікалаю II, які зваў яго ў сваім дзённіку Апапа́ («Дзядуля», французскае дзіцячае слова). Сярод іншых унукаў Крысціяна — Канстанцін I Грэчаскі, Георг V Вялікабрытанскі, Хокан VII Нарвежскі. Гэты неверагодны поспех нашчадства Крысціяна і Луізы — «цесця» і «цешчы Еўропы», як іх звалі — злучаюць не з талентамі караля, а з дынастычнымі амбіцыямі яго жонкі.

У наш час большасць манархаў Еўропы — прамыя нашчадкі Крысціяна IX.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Christian IX // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Christian IX of Denmark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Lundy D. R. Christian IX zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць