Глюксбургі

каралеўская дынастыя ў Даніі, Нарвегіі, Грэцыі

Глюксбургі (ням.: Glücksburg, дацк.: Lyksborg, грэч. Γκλύξμπουργκ) — дынастыя манархаў у некалькіх еўрапейскіх дзяржавах. Галіна Ольдэнбургскай дынастыі.

Рэнесансны замак Глюксбург — радавое гняздо дынастыі

Поўная назва — Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбург (ням.: Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, дацк.: Slesvig-Holsten-Sønderborg-Lyksborg).

МанархіПравіць

Герцагі Глюксбургскія (з 1825 года)Правіць

  1. Вільгельм (17851831), герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Глюксбургскі (1825—1831; раней — герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Бекскі)
  2. Карл (18131878), старэйшы сын герцага Вільгельма, герцаг Глюксбургскі (1831—1878)
  3. Фрыдрых (18141885), другі сын герцага Вільгельма, тытулярны герцаг Глюксбургскі (1878—1885)
  4. Фрыдрых Фердынанд (18551934), сын герцага Фрыдрыха, тытулярны герцаг Глюксбургскі (1885—1934), тытулярны герцаг Шлезвіг — Гальштэйнскі (1931—1934)
  5. Вільгельм Фрыдрых (18911965), сын герцага Фрыдрыха Фердынанда, тытулярны герцаг Шлезвіг-Гольштэйнскі і Глюксбургскі (1934—1965)
  6. Петэр (19221980), сын герцага Вільгельма Фрыдрыха, тытулярны герцаг Шлезвіг-Гальштэйнскі і Глюксбургскі (1965—1980)
  7. Крыстаф (нар. 1949), сын герцага Петэра, тытулярны герцаг Шлезвіг-Гальштэйнскі і Глюксбургскі (з 1980 года)

Каралі Грэцыі (18631967)Правіць

  1. Георг I (18451913), другі сын Крысціяна IX Дацкага (гл. ніжэй), кароль Грэцыі (1863—1913)
  2. Канстанцін I (18681923), сын Георга I, кароль Грэцыі (1913—1917 і 1920—1922)
  3. Аляксандр I (18931920), другі сын Канстанціна I, кароль Грэцыі (1917—1920)
  4. Георг II (18901947), старэйшы сын Канстанціна I, кароль Грэцыі (1922—1924 і 1935—1947)
  5. Павел I (19011964), трэці сын Канстанціна I, кароль Грэцыі (1947—1964)
  6. Канстанцін II (нар. 1940), сын Паўла, кароль Грэцыі (1964—1973)

Каралі Даніі1863 года)Правіць

  1. Крысціян IX (18181906), чацвёрты сын Вільгельма, герцага Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбург-Бекскага (з 1825 года — Шлезвіг-Гольштэйн-Зондербург-Глюксбургскага) (гл. вышэй), кароль Даніі (1863—1906)
  2. Фрэдэрык VIII (18431912), старэйшы сын Крысціяна IX, кароль Даніі (1906—1912)
  3. Крысціян X (18701947), старэйшы сын Фрэдэрыка VIII, кароль Даніі (1912—1947), кароль Ісландыі (1918—1944)
  4. Фрэдэрык IX (18991972), сын Крысціяна X, кароль Даніі (1947—1972)
  5. Маргрэтэ II (нар. 1940), дачка Фрэдэрыка IX, каралева Даніі (з 1972 года)

Каралі Нарвегіі1905 года)Правіць

  1. Хокан VII (18721957), другі сын Фрэдэрыка VIII Дацкага (гл. вышэй), кароль Нарвегіі (1905—1957)
  2. Улаф V (19031991), сын Хокана VII, кароль Нарвегіі (1957—1991)
  3. Харальд V (нар. 1937), сын Улафа V, кароль Нарвегіі (з 1991 года)

СпасылкіПравіць