Крысціян X

кароль Даніі (1912—1947) і Ісландыі (1918—1944)

Крысціян X (дацк.: Christian 10.; Christian Carl Frederik Albert Alexander Vilhelm, 26 верасня 1870, Капенгаген, Данія — 20 красавіка 1947, там жа) — кароль Даніі з 14 мая 1912 і кароль Ісландыі з 1 снежня 1918 па 17 чэрвеня 1944 (пад імем Крысціян I).

Крысціян X
дацк.: Christian 10.
манарх Даніі
14 мая 1912 — 20 красавіка 1947
Папярэднік Фрэдэрык VIII
Пераемнік Фрэдэрык IX
1-ы манарх Ісландыі[d]
1 снежня 1918 — 17 чэрвеня 1944
Нараджэнне 26 верасня 1870(1870-09-26)[1][2][…]
Смерць 20 красавіка 1947(1947-04-20)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца пахавання
Род Глюксбургі[d]
Бацька Фрэдэрык VIII
Маці Лавіса Шведская
Жонка Александрына Мекленбург-Шверынская[d][3]
Дзеці Фрэдэрык IX і Кнуд[d]
Веравызнанне лютэранства
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені Collar of the Order of Charles III рыцар ордэна Залатога руна ордэн Збавіцеля Grand Cross with Collar of the Order of the Falcon Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Серафімаў ордэн Слана Ордэн Данеброг ордэн Белага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Grand Cross of the Order of the Bath ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Крысціян нарадзіўся ў замку Шарлотэнлун каля Капенгагена ў сям’і Фрэдэрыка VIII і Лавізы Шведскай. Ён быў першым Глюксбургам, якія нарадзіліся ў Даніі. Атрымаў ваенную адукацыю. Меў чыны: шведскага генерал-маёра (15 мая 1912), шведскага, нарвежскага і германскага адмірала (24 лютага 1913), брытанскага адмірала (29 лістапада 1920), прускага генерал-палкоўніка. З 1906 года кронпрынц і член Дзяржаўнага савета[4]. У 1912 годзе ўспадкаваў дацкі прастол.

У 1920 годзе быў праведзены рэферэндум, па выніках якога Паўночны Шлезвіг і частка Цэнтральнага Шлезвіга былі вернутыя ў склад Даніі. Спроба Крысціяна X дамагчыся вяртання ўсяго Цэнтральнага Шлезвіга прывяла да ўнутрыпалітычнага крызісу, які паставіў пад пагрозу існаванне дацкай манархіі (найстарэйшай у Еўропе). Пасля акупацыі Даніі ў красавіку 1940 года кароль застаўся ў краіне і стаў сімвалам маральнага супраціўлення датчан. У 1942 годзе быў фактычна заключаны пад хатні арышт[4].

Крысціян X быў пляменнікам прынцэсы Дагмары Дацкай (расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны) і стрыечным братам Мікалая II. Яго малодшы брат прынц Карл стаў каралём Нарвегіі пад імем Хокан VII.

Зноскі

  1. а б Christian X // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Christian X zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Кристиан X // Большая российская энциклопедия / С.Л. Кравец. — М: Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 16. — С. 61. — 751 с. — 60 000 экз. — ISBN 978-5-85270-347-7.