Роскільскі сабор

Сабор у Роскіле — галоўны сабор Даніі, пахавальня дацкіх каралёў. Яркі ўзор цаглянай готыкі. Унесены ў 1995 годзе ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.

Кафедральны сабор
Роскільскі сабор
дацк.: Roskilde Domkirke
55°38′33,70″ пн. ш. 12°04′47,55″ у. д.HGЯO
Краіна  Данія
Горад Роскіле
Канфесія Царква Швецыі
Епархія Roman Catholic Diocese of Roskilde[d], Diocese of Zealand[d] і Diocese of Roskilde[d]
Благачынне Roskilde Domsogn[d]
Архітэктурны стыль Цагляная готыка
Архітэктар Абсалон
Дата заснавання XIII стагоддзе
Будаўніцтва 11701280 гады
Матэрыял цэгла
Сайт roskildedomkirke.dk (дацк.)(англ.)(фр.)(ісп.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Ужо напачатку эпохі Сярэднявечча сабор быў адной з найбольш вядомых цэркваў Даніі і служыў кафедральным саборам дыяцэзіі вострава Зеландыя, а з 1923 года — Роскільскай дыяцэзіі.

Сучаснаму сабору папярэднічалі прынамсі дзве царквы. Першая з іх, пабудаваная Харальдам Сінязубым, была драўлянай, аднак у XI стагоддзі яна была паслядоўна заменена адной ці двума каменнымі з траверціну. Каля 1080 года царква ўяўляла сабой трохнефную базіліку, пабудаваную біскупам Свенам Нурдманам.

 
Інтэр'ер сабора

У 1170 годзе біскуп Абсалон пачаў будаўніцтва цаглянай царквы ў раманскім стылі з доўгім і шырокім папярочным нефам, аднак пазней біскуп Петэрам Сунесанам змяніў канструкцыю сабора ў стылі французскай готыкі. Сучасная царква была скончана ў 1280 годзе, але з тых часоў кожнае стагоддзе ўносіла змены ў яе выгляд і ўнутранае ўбранне.

Да Рэфармацыі, распачатай у Даніі ў 1536 годзе, сабор быў каталіцкім, і меў апроч галоўнага алтара некалькі іншых, у тым ліку і ў прыбудаваных капэлах.

 
Бакавы фасад сабора

Пасля Рэфармацыі бакавыя алтары былі прыбраны. З гэтага часу ўсе дацкія каралі і амаль усе дацкія каралевы былі пахаваны ў саборы і прыбудаваных да яго каралеўскіх капэлах. У саборы маецца і некалькі пахаванняў, якія адносяцца да перыяду Сярэднявечча. Найбольш ушанаваным з іх з'яўляецца саркафаг каралевы Маргрэты Дацкай. Усяго ў саборы знаходзіцца 39 пахаванняў. Па волі апошняга караля Фрыдэрыка IX і яго жонкі Інгрыд для іх быў пабудаваны маўзалей за сценамі сабора.

Каралі і каралевы, пахаваныя ў мемарыяльным комплексе сабора правіць

  1. Харальд Сінязубы каля 950 — каля 985 (D1) (грабніца пустая)
  2. Свен II Эстрыдсен 1047—1074 (D3)
  3. Маргрэта I 1375—1412 (С2)
  4. Крыстафер, герцаг Лоланскі пам. 1363 (D5)
  5. Крысціян I 1448—1481 і Даратэя Брандэнбургская (D2)
  6. Крысціян III 1534—1559 (E3) і Даратэя Саксен-Лаўэнбургская
  7. Фрэдэрык II 1559—1588 (E4) і Сафія Мекленбург-Гюстраўская
  8. Крысціян IV 1588—1648 (M1) і Ганна Кацярына Брандэнбургская (M2)
  9. Фрэдэрык III 1648—1670 (M4) і Сафія Амалія Браўншвайг-Люнебургская (M5)
  10. Крысціян V 1670—1699 (D6) і Шарлота Амалія Гесэн-Касельская (D7)
  11. Фрэдэрык IV 1699—1730 (D8) і Луіза Мекленбург-Гюстраўская (D9) і Ганна Сафія Рэвентлаў
  12. Крысціян VI 1730—1746 (F1) і Сафія Магдалена Брандэнбург-Кульмбахская (F2)
  13. Фрэдэрык V 1746—1766 (F3) Луіза Вялікабрытанская (F4) і Юліяна-Марыя Браўншвайг-Вольфенбютэльская (F5)
  14. Крысціян VII 1766—1808 (F6)
  15. Фрэдэрык VI 1808—1839 (F7) і Марыя Гесэн-Касельская (F8)
  16. Крысціян VIII 1839—1848 (F9) і Караліна Амалія Аўгустэнбургская (F10)
  17. Фрэдэрык VII 1848—1863 (F11) і Луіза Расмусен (F12)
  18. Крысціян IX 1863—1906 і Луіза Гесэн-Касельская (P1)
  19. Фрэдэрык VIII 1906—1912 і Луіза Шведская (P2)
  20. Крысціян X 1912—1947 і Александрына Мекленбург-Шверынская (P3)
  21. Фрэдэрык IX 1947—1972 і Інгрыд Шведская (S1)

Літаратура правіць

  • Henning Dehn-Nielsen, Kings and Queens of Denemark, Rosenborg Castle. Copenhagen 2007. ISBN 978-87-89542-71-3
  • Roskilde Domkirkes Salgfond und Anette Kruse. Der Dom von Roskilde. 2005. ISBN 87-980270-7.

Спасылкі правіць