Маргарыта Дацкая (дацк.: Margrete Valdemarsdatter; 1353 — 28 кастрычніка 1412) — каралева Даніі з 10 жніўня 1387 па 24 студзеня 1396 года, рэгент Нарвегіі з 2 лютага 1388 па 6 верасня 1389 года і каралева Швецыі з 22 сакавіка 1389 па 23 чэрвеня 1396 года. Разумны і рашучы палітык і дзяржаўны дзеяч, дачка дацкага караля Вальдэмара IV Атэрдага, жонка нарвежскага караля Хокана VI. Яна мела велізарны аўтарытэт у краінах Скандынавіі.

Маргарыта Дацкая
Margrete I
Margrete 1.jpg
National Coat of arms of Denmark no crown.svg
Каралева Даніі
1387 — 1396
Папярэднік Олаф II
Пераемнік Эрык Памеранскі
Каралева Нарвегіі
1387 — 1389
Папярэднік Олаф IV
Пераемнік Эрык Памеранскі
Каралева Швецыі
1389 — 1396
Папярэднік Альбрэхт Мекленбургскі
Пераемнік Эрык Памеранскі
 
Дзейнасць валадарная каралева
Веравызнанне хрысціянства
Нараджэнне 1353[1]
Смерць 28 кастрычніка 1412(1412-10-28)[1][2][3]
Пахаванне
Дынастыя Дынастыя Эстрыдсенаў і Род Фолькунгаў
Бацька Вальдэмар IV Атэрдаг
Маці Ядзвіга Шлезвігская[d]
Муж Хокан Магнусан
Дзеці Олаф Хокансан

БіяграфіяПравіць

У 1376 годзе дамаглася абрання на дацкі прастол замест Альбрэхта IV Мекленбургскага свайго сына — непаўналетняга Олафа, які ў 1380 годзе пасля смерці Хокана VI атрымаў у спадчыну прастол Нарвегіі. Маргарыта кіравала Даніяй і Нарвегіяй ад імя Олафа ў якасці рэгенткі, а пасля яго смерці ў 1387 годзе стала каралевай гэтых дзяржаў. У 1389 годзе Маргарыту Дацкую прызналі сваёй каралевай і шведы. Яна ажыцявіла ідэю скандынаўскага яднання: дамаглася ў чэрвені 1397 года ўзвядзення на прастол Даніі, Швецыі і Нарвегіі ў якасці агульнаскандынаўскага караля свайго траюраднага пляменніка Эрыка Памеранскага.

Фактычна да канца свайго жыцця Маргарыта Дацкая кіравала краінамі Кальмарскай уніі.


Папярэднік:
Олаф II
Каралева Даніі
13871396
Пераемнік:
Эрык Памеранскі
Папярэднік:
Олаф IV
Каралева Нарвегіі
13871389
Папярэднік:
Альбрэхт Мекленбургскі
Каралева Швецыі
13891396
  1. 1,0 1,1 Margareta — 1917.
  2. Margaret I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Margarete // FemBio