Олаф Хокансан
О́лаф Хокансан (дацк.: Óláfr Hákonsson; 1370—1387) — сын нарвежскага караля Хокана Магнусана і Маргарыты Дацкай — дачкі дацкага караля Вальдэмара IV.
Олаф Хокансан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
дацк.: Óláfr Hákonsson | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вальдэмар IV Атэрдаг | ||||||
Пераемнік | Маргарыта I Дацкая | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хокан Магнусан | ||||||
Пераемнік | Маргарыта I Дацкая | ||||||
Нараджэнне |
1370[1][2][…] |
||||||
Смерць |
3 жніўня 1387 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Фолькунгі | ||||||
Бацька | Хокан Магнусан | ||||||
Маці | Маргарыта I Дацкая | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1376 годзе Олаф узыйшоў на дацкі прастол пад імем Олаф II. Паводле іншых звестак ён узяў імя Олаф III[3], з прычыны таго, што ў гісторыі Даніі быў афіцыйна не прызнаны кароль Олуф II, які кіраваў у Сконэ з 1139 года па 1141 год.
Олаф стаў спадчыннікам нарвежскага прастола, калі быў абраны каралём Даніі. Пасля смерці бацькі ён у 1380 годзе атрымаў у спадчыну нарвежскі прастол. На нарвежскім прастоле ён знаходзіўся пад імем Олаф IV. Была заключана дацка-нарвежская унія, якая праіснавала да 1814 года. На працягу гэтага перыяду, за выключэннем невялікага перапынку, у Даніі і Нарвегіі кіраваў адзін кароль.
У 1385 годзе Олаф дасягнуў паўналецця ў быў абвешчаны каралём Сконэ, якая з 1370 года належала гарадам Ганзы. Таксама з 1385 года прэтэндаваў на шведскі прастол (у апазіцыі да Альбрэхта Мекленбургскага), але памёр у 1387 годзе
Пасля заўчаснага скону Олафа яго маці Маргарыта Дацкая ў 1389 годзе здолела аб’яднаць Данію, Нарвегію і Швецыю пад уладай адной кароны, у 1397 годзе была заключана Кальмарская унія.
Зноскі
- ↑ Olaf IV Haakonsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Oluf II Haakonsson, King of Denmark and Norway // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olaf IV Haakonsson (англ.)(недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica, Inc.. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 31 мая 2013.
Спасылкі
правіць- Усе манархіі свету Архівавана 9 студзеня 2009.