Фолькунгі
Фолькунгі — гёталандскі знатны род, прадстаўнікі якога ў XII-XIV стст. займалі пасады ярлаў і каралеўскі трон ужо аб’яднанай Швецыі (затым таксама Нарвегіі і Даніі)
Заснавальнік дынастыі — Фольке Фільбютэр (Folke Filbyter), гаспадар маёнтка ў Б'ельбу (таму дынастыя таксама завецца домам Б'ельбу). Яго ўнукі, Біргер, Магнус і Карл, узвысіліся ў гады частых грамадзянскіх войн у першай палове XIII стагоддзя і пасада ярла фактычна перайшла ў рукі дынастыі Фолькунгаў. У 1230-х яны сканцэнтравалі ў сваіх руках не толькі ваенную, але і палітычную ўладу ў краіне, кіруючы ад імя цяжка хворага караля Эрыка Шапялявага, які быў жанаты з ўнучкай ярла Фольке Біргерсана Катарынай і даводзіўся цесцем Біргеру Магнусану. Пасля смерці Эрыка Біргер дамогся абрання каралём свайго непаўналетняга сына і кіраваў ад яго імя.
Кіраванне Фолькунгаў, нягледзячы на частыя канфлікты паміж членамі дынастыі, у якія былі ўцягнуты суседнія краіны, добра адбілася на краіне, перш за ўсё, у частцы стварэння эфектыўнай адміністрацыі і замены звычайнага права каралеўскімі законамі, цэнтралізацыі краіны і павышэння яе абараназдольнасці.
Па прамой мужчынскай лініі дынастыя згасла да канца 14 стагоддзя. Большая частка яе гісторыі выкладзена ў Хроніцы Эрыка.
Генеалогія
правіць- Фольке
- Бенгт
- Біргер Броса (пам. 1202), ярл
- Фольке (пам. 1220), ярл
- Сунэ
- Катарына, жонка конунга Швецыі Эрыка XI Шапялявага (1216-1250)
- Сунэ
- Фольке (пам. 1220), ярл
- Карл Глухі (пам. 1202), ярл
- Ульф Фасэ (пам. 1248), ярл
- Магнус Мінелшэльд
- Эскіль, лагман Вестэргётланда
- Карл (пам. 1266), біскуп Лінчэпінга
- Ярл Біргер (каля 1216—1266), рэгент Швецыі з 1250 года.
- Вальдэмар I Біргерсан (1239—1302), конунг Швецыі (1250—1276). Звергнуты братам.
- Бенедыкт (пам. 1291), біскуп Лінчэпінга, герцаг Фінляндыі
- Эрык (пам. 1275)
- Магнус I Свірнавы Замок (1240-1290), конунг Швецыі з 1276.
- Біргер I (каля 1280—1321), конунг Швецыі (1290—1318). Звергнуты братамі.
- Магнус (пакараны смерцю ў 1320)
- Інгеборг
- Вальдэмар Магнусан (пам. 1318), герцаг, у 1306—1318 фактычны суправіцель краіны. Пакараны смерцю конунгам Біргерам I.
- Эрык Магнусан (1282—1318), герцаг, у 1306—1318 фактычны суправіцель краіны (з братам Вальдэмарам). Пакараны смерцю конунгам Біргерам I.
- Біргер I (каля 1280—1321), конунг Швецыі (1290—1318). Звергнуты братамі.
- Біргер Броса (пам. 1202), ярл
- Бенгт
У мастацтве
правіць- Арн: Рыцар-тампліер (фільм 2007 г.)