Хокан Магнусан
Хокан Ма́гнусан (нарв.: Hákon Magnússon, шведск.: Håkan Magnusson; 1340 — 1380) — кароль Швецыі (Хокан II) 1362—1363, кароль Нарвегіі (Хокан) з 1343 з дынастыі Фолькунгаў, сын Магнуса II Эрыксана, караля Швецыі і Нарвегіі, і Бланкі Намюрскай, дачкі Жана I, графа Намюра.
Хокан Магнусан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нарв.: Hákon Magnússon шведск.: Håkan Magnusson | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Магнус Эрыксан | ||||||
Пераемнік | Олаф Хокансан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Біргер Магнусан | ||||||
Пераемнік | Альбрэхт Мекленбургскі[d] | ||||||
Нараджэнне |
жнівень 1340[1] |
||||||
Смерць |
11 верасня 1380[1] (40 гадоў) ці 1 мая 1380[2] (39 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Фолькунгі | ||||||
Бацька | Магнус Эрыксан | ||||||
Маці | Бланка Намюрская | ||||||
Жонка | Маргарыта I Дацкая[3] | ||||||
Дзеці | Олаф Хокансан | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1343 годзе кароль Швецыі Магнус II абвясціў свайго непаўналетняга сына Хокана каралём Нарвегіі. Аднак, аж да 1355 года рэальная ўлада ў Нарвегіі заставалася ў руках бацькі. Акрамя таго, у 1362 годзе Магнус забяспечыў выбары Хокана каралём Швецыі, падзяліўшы з ім уладу.
У 1363 годзе Магнус II заключыў дынастычны саюз з дацкім каралём Вальдэмарам Атэрдагам, зладзіўшы шлюб Хокана VI Нарвежскага з 11-гадовай дачкой Вальдэмара, Маргарытай (Маргрэтэ). Гэты шлюб азначаў сабой падначаленне Нарвегіі татальнаму дацкаму ўплыву, з якога пазней пасля «вырасла» Кальмарская унія трох паўночных каралеўстваў.
У тым жа 1363 годзе Магнус і Хокан былі выгнаны са Швецыі Альбрэхтам Мекленбургскім. Некалькі гадоў Хокан і Магнус вялі барацьбу з Альбрэхтам за Шведскі трон, але яна скончылася безвынікова; пасля паражэння каля Энчэпінга і паланення Магнуса, абодва яны адмовіліся ад прэтэнзій на шведскі прастол[4].
Шлюб і дзеці
правіцьЖонка: Маргарэтэ I (1353—1412) — каралева Даніі з 1387. Дзеці:
- Олаф (1370—1387), кароль Даніі з 1376, кароль Нарвегіі з 1380
Зноскі
- ↑ а б http://genealogy.euweb.cz/scand/sweden4.html#H6
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Энкепинг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.